16 чэрвеня 1812 года Баграціён аддаў загад аб адступленні 2-й арміі з Ваўкавыска.
12 чэрвеня 1812 года французская армія раптам без аб’яўлення вайны напала на Расею.
З першых дзён вайны тэрыторыя Беларусі стала арэнай баявых дзеянняў. Урад Расеі быў заспеты знянацку весткай аб распачатым надыходзе. Рускія войскі апынуліся далёка расцягнутымі ўздоўж мяжы. Спрабуючы паправіць становішча, Аляксандр I загадаў некалькі зблізіць прыгранічныя арміі.
2-я Заходняя руская армія пад камандаваннем генерала ад інфантэрыі П.П. Баграціёна перад вайной дыслакавалася на Украіне са штабам у Луцку. У пачатку чэрвеня 1812 г. яе корпусы перасунуліся ў Гарадзенская губерню і размясціліся вакол Ваўкавыска. Штаб арміі размясціўся ў самім горадзе, у доме з чатырма каменнымі калонамі на Паштовым тракце, дзе цяпер размяшчаецца музей.
Знаходзячыся ў Ваўкавыску, Баграціён атрымаў загад Аляксандра І нанесці ўдар у фланг войскам Напалеона, наступаўшым супраць Барклая-дэ-Толі. Але цар не ведаў, што з паўднёвай Польшчы на Гародню пачаў наступ супраць казацкіх палкоў атамана Платава брат Напалеона генерал Жэром Банапарт, а Ваўкавыску пагражалі саксонскі і аўстрыйскі корпусы.
У войску Баграціёна налічвалася каля 40 тысяч чалавек і 180 гармат.
Ацаніўшы становішча і параіўшыся з Платавым, Баграціён вырашыў адыходзіць на ўсход, да Менска. Было ясна, што Напалеон імкнуўся разбіць рускія арміі па асобнасці, не даючы ім магчымасці злучацца.
16 чэрвеня 1812 г. Баграціён аддаў загад аб адступленні 2-й арміі з Ваўкавыска. Ён паставіў задачу: вывесці даручанае яму войска з-пад пагрозы акружэння і знішчэння праўзыходнымі сіламі супраціўніка і тым самым сарваць задуму Напалеона.
Між тым Аляксандр І запатрабаваў, каб 2-я армія была накіравана на злучэнне з 1-й. Гэты загад заспеў Баграціёна ў Слоніме, і ён, выконваючы волю цара, вымушаны быў павярнуць войскі на поўнач з тым, каб у Свецянах злучыцца з Барклай-дэ-Толі.
Да гэтага часу генерал Жэром Банапарт заняў Гародню, адкуль адышлі казакі данскога атамана Платава і рушылі да вярхоўяў Нёмана. Напалеон з нецярпеннем чакаў данясенняў ад свайго брата аб разгроме арміі Баграціёна. Але той праявіў самаўпэўненасць і затрымаўся ў Гародні на пяць дзён. Гэта было на руку Баграціёну, які вырашыў ісці ад Слоніма ў паўночным кірунку.
Даведаўшыся аб сыходзе арміі Баграціёна з Ваўкавыска, Напалеон быў раз’юшаны. Ён загадаў свайму брату неадкладна выступіць у паход і дагнаць рускія войскі. Аднак час быў згублены.
Ваўкавыскі ваенна-гістарычны музей им.П.П. Баграціёна
Даведнік па залах
Наши Партнеры
Волковыск в старых фотографиях - коллекция старых фотографий города
baranovichi24.by - сайт города Барановичи: новости, расписание, погода
volkovysk.org - Новости региона и соседей: Волковыск, Беларусь, Россия