У 1912 годзе ў вёсцы Куртукова Кузнецкага раёна Кемераўскай вобласці нарадзіўся удзельнік вызвалення Ваўкавыска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў КУРТУКОЎ Пётр Міхайлавіч.
Рускі, член ВКП (б) з 1939 г., у Чырвонай Арміі з 1933 года.
Да вайны закончыў Ленінградскае ваеннае вучылішча сувязі імя Ленсавета і электратэхнічную акадэмію сувязі імя С.М. Будзённага. У 1941 г. памочнік начальніка штаба 109-й мотастралковай брыгады. У 1942 г. на яе аснове сфарміравана 5-я стралковая дывізія, якая ў ліпені 1944 г. вызваляла Ваўкавыск. У гэты час падпалкоўнік Куртукоў быў намеснікам камандзіра 109-га армейскага палка сувязі. Загадам Вярхоўнага галоўнакамандуючага палку прысвоена найменне «Ваўкавыскі», а асабоваму складу аб’яўлена падзяка. Вайну 109-ы Ваўкавыскі Чырвонасцяжны ордэна Аляксандра Неўскага полк сувязі закончыў на Эльбе. Узнагароджаны ордэнамі Чырвонай Зоркі 12.08.1943 г., Айчыннай вайны ІІ ступені 22.02.1944 г., Айчыннай вайны І ступені 11.07.1944 г., Чырвонага Сцяга 03.02.1945 г., Аляксандра Неўскага 20.02.1945 г., медалём «За баявыя заслугі» 03.11.1944 г. Пасля вайны Куртукоў у званні палкоўніка працягваў службу ў Савецкай арміі.
Наши Партнеры
Волковыск в старых фотографиях - коллекция старых фотографий города
baranovichi24.by - сайт города Барановичи: новости, расписание, погода
volkovysk.org - Новости региона и соседей: Волковыск, Беларусь, Россия