26 жніўня 1892 г. у в. Калантаі Ваўкавыскага павета нарадзіўся гісторык, публіцыст ЯКУБЧЫК Сямён Міхайлавіч.

Беларус, член КПСС з 1917 г. Скончыў БДУ і аспірантуру пры Інстытуце літаратуры БелАН; кандыдат гістарычных навук. На пачатку 1930-х працаваў у Інстытуце гісторыі БелАН, потым дырэктарам Гістарычнага музэя ў Менску.

Арыштаваны 15 верасня 1937 г. Прысуджаны камісіяй НКУС СССР і Пракурора СССР 14.10.1937 г. па артыкулах 68 “а”, 71 і 76 КК БССР як агент польскай выведкі да расстрэлу с канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны 31.05.1938 г., Менск, НКУС. Захаронены ў Мінску. Рэабілітаваны 28.11.1957 г. Ваенным трыбуналам БВА. Адноўлены ў КПСС у 1958 г.