25 жніўня 1991 года Вярхоўны Савет БССР надаў Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце статус Канстытуцыі.
Паралельна дэпутаты прынялі пастанову аб палітычнай і эканамічнай самастойнасці краіны. Гэта адбылося на чацверты дзень пасля таго, як у Маскве праваліўся «Жнівеньскі путч» ДКНС.
Першым кіраўніком незалежнай Беларусі стаў Станіслаў Шушкевіч. За дзень да гэтага ён замяніў на пасадзе старшыні Вярхоўнага Савета Мікалая Дземянцея, які сыйшоў у адстаўку.
Пасяджэнне праходзіла пад бела-чырвона-белым сцягам, які ўнеслі ў залу сябры БНФ на чале з Зянонам Пазняком. Трэба адзначыць, што ў якасці дзяржаўных сімвалаў Беларусі гістарычны сцяг і герб «Пагоня» былі зацверджаныя толькі праз месяц.
У Беларусі 25 жніўня афіцыйна не адзначаецца. А вось ва Украіне Дзень незалежнасці адзначаюць 24 жніўня (украінцы прагаласавалі на дзень раней).
Наши Партнеры
Волковыск в старых фотографиях - коллекция старых фотографий города
baranovichi24.by - сайт города Барановичи: новости, расписание, погода
volkovysk.org - Новости региона и соседей: Волковыск, Беларусь, Россия