У 1908 г. (канкрэтная дата, нажаль, невядома) у г. Арол нарадзіўся ўдзельнік баёў супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў на тэрыторыі Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны Леанід Пятровіч МАЛЫГІН.
У першыя дні вайны зенітчыкі 219-га асобнага артылерыйскага зенітна-артылерыйскага дывізіёна пад камандаваннем капітана Малыгіна мужна абаранялі г. Ваўкавыск ад паветранага нападу ворага. Дзякуючы ўмелым дзеянням камандзіра дывізіёна 22-24 чэрвеня 1941 г. зенітчыкі збілі 14 варожых бамбардзіроўшчыкаў. Спробы ворага з ходу ўварвацца ў горад былі сарваныя. Загінуў у баі ў г. Слонім. Па іншым дадзеным – знік без вестак ў верасні 1941 г.
Імем Малыгіна названа вуліца ў Ваўкавыску. Дарэчы, перад вайной у Ваўкавыску ў доме № 99, што знаходзіўся па вул. Старыя Боркі, пражывала сястра Малыгіна – Данько Кіра Львоўна.
У Ваўкавыскім ваенна-гістарычным музеі імя П.І. Баграціёна ёсць матэрыялы пра баявыя дзеянні дывізіёна:
Разам з Малыгіным служылі яго падначаленыя К.Л. Вавілаў і Ц. Караедаў. Штаб дывізіёна дыслацыраваўся ў Петрашэўцах, у былым панскім маёнтку. Зенітчыкі прыкрывалі важны стратэгічны напрамак і Ваўкавыскі чыгуначны вузел. Дывізіён уваходзіў у склад 4-й брыгады і меў 3 батарэі, кожная з 4 зенітных гармат. Адна з батарэй знаходзілася непадалёку ад в. Петрашэўцы, яшчэ адна – каля Швэдскай гары і трэцяя – каля в. Альшымава.
Час быў неспакойны. Гітлераўцы парушалі мяжу. Самалёты-выведчыкі праляталі над узмацаваннямі. У часы паветранай трывогі зенітчыкі знаходзіліся на батарэях, але адкрываць агонь загаду не было.
У апошнюю перадваенную суботнюю ноч выклікалі Малыгіна ў штаб, з Гродна паведамілі, што чакаецца буйнамаштабная правакацыя. З гэтага часу Малыгіна не пакідала прадчуванне небяспекі. Пабываў ён ва ўсіх батарэях, упэўніўся, што артылерысты-зенітчыкі напагатове.
А раніцай пачаліся налёты фашысцкай авіацыі на Ваўкавыск. Дывізіён змагаўся гераічна, збіў некалькі самалётаў ворага. Калі ўзнікла пагроза акружэння, быў атрыманы загад адступаць на Слонім і там заняць абарону. Ехалі пад бераспыннай бамбёжкай. Невядома, дзе дывізіён прыняў свой апошні бой. Ёсць звесткі, што Малыгін загінуў у час чарговай бамбардзіроўкі.
Наши Партнеры
Волковыск в старых фотографиях - коллекция старых фотографий города
baranovichi24.by - сайт города Барановичи: новости, расписание, погода
volkovysk.org - Новости региона и соседей: Волковыск, Беларусь, Россия