11 лютага 1912 года ў Ваўкавыску нарадзіўся ўдзельнік Варшаўскага паўстання, капітан Арміі Краёвай, «ціхацемны» пад псеўданімам «Шэры» Міраслаў КРЫШЧУКАЙЦІС.
У 1939 годзе не быў мабілізаваны ў армію і перабраўся ў Румынію, а затым Францыю, Англію. У Францыі служыў у 2-й стралковай дывізіі пяхоты, у Вялікабрытаніі ў 1-й стралковай брыгадзе, затым інструктар ў 6-м аддзеле Генеральнага штаба. Праходзіў стажыроўку па дыверсійнай дзейнасці і інтэнданцтву.
31 студзеня 1943 г. прыняў прысягу. У ноч з 16 на 17 верасня 1941 г. перакінуты на тэрыторыю Польшчы ў складзе групы з васьмі чалавек падчас лётнай аперацыі «Неон 3». Пасля дэсантавання размеркаваны ў сапёрны аддзел Арміі Краёвай на пасаду начальніка аддзялення ва ўпраўленні тэхнічных даследаванняў. Падчас Варшаўскага паўстання начальнік сапёрскай службы Паўднёва-Цэнтральнага падабвода.
Загінуў 17.09.1944 г. на вуліцы Макатоўскай ад мінамётнага залпу. Пахааваны на варшаўскіх Павонзках (25A-8-8).
Яго імя занесена на сцяну памяці ў музеі Варшаўскага паўстання (нумар 36 у 132-й калоне).
Узнагароджаны ордэнам Віртуці Мілітары V кл.
Наши Партнеры
Волковыск в старых фотографиях - коллекция старых фотографий города
baranovichi24.by - сайт города Барановичи: новости, расписание, погода
volkovysk.org - Новости региона и соседей: Волковыск, Беларусь, Россия