28 мая 1938 г. у Ваўкавыску нарадзіўся польскі дысідэнт часоў ПНР Тадэвуш Ліхота.
Удзельнік рабочых пратэстаў у Шчэціне 1970-1971 гг. Актывіст руху Салідарнасць, член Польскай сацыялістычнай партыі працы. Адзін з арганізатараў страйку супраціву на шчэцінскай суднаверфі імя Варскага 13 снежня 1981 г.
Скончыў тэхнічную навучэльню. Працаваць пачаў у 18 гадоў — токарам у Шчэціне. У 1957-1961 гг. металург ў Кросна. Затым вярнуўся ў Шчэцін і да 1974 г. з невялікім перапынкам працаваў на суднаверфі імя Варскага. Кароткі перыяд у 1967-1968 гг. быў аўтамеханікам ў прыватным гаражы.
Тадэвуш Ліхота быў рэзка апазіцыйна настроены да камуністычнага рэжыму ПНР. У снежні 1970 г. ён прыняў актыўны ўдзел у масавых рабочых пратэстах у Шчэціне. У студзені 1971 г. далучыўся да страйкавага руху, узначаленага Эдмундам Балукам. Знаходзіўся пад наглядам дзяржбяспекі. Неўзабаве пасля вымушанай эміграцыі Балукі ў 1974 г. Ліхота вымушаны быў звольніцца з суднаверфі. Працаваў у сферы паслуг, на верф вярнуўся толькі ў 1980 г.
У жніўні 1980 г. Ліхота актыўна ўключыўся ў страйкавы рух. Быў адным з лідэраў Салідарнасці ў Шчэціне, паплечнікам Марыяна Юрчыка. Удзельнічаў у I з’ездзе «Салідарнасці». Прафсаюзная арганізацыя суднаверфі імя Варскага займала радыкальныя пазіцыі ў супрацьстаянні з ПАРП, выступала супраць кампрамісаў з урадам ПНР, патрабавала перадачы ўсёй паўнаты ўлады Грамадскай радзе народнай гаспадаркі — прадстаўнічым органам працоўных калектываў.
Нароўні з прафсаюзным рухам, Ліхота з’яўляўся адным з вядучых актывістаў нелегальнай Польскай сацыялістычнай партыі працы (PSPP), лідэрам якой з’яўляўся Эдмунд Балука.
У першыя дні ваеннага становішча, 13-15 сьнежня 1981 г. Тадэвуш Ліхота быў сярод арганізатараў забастоўкі на суднаверфі імя Варскага. Падаўленне ажыццяўлялася ўзброенай сілай з ужываннем бронетэхнікі. Ліхота быў арыштаваны і паўстаў перад судом паскоранай працэдуры. Быў асуджаны да 3 гадоў 6 месяцаў зняволення. Разглядаўся дзяржбяспекай і ваеннай юстыцыі як адзін з кіраўнікоў антыдзяржаўнай PSPP.
У 1984 г. Ліхота быў вызвалены па амністыі. Супрацоўнічаў з падполлем, распаўсюджваў нелегальныя выданні KOS, Tygodnik Mazowsze, Grot. Неаднаразова затрымліваўся міліцыяй і дзяржбяспекай.
У 1985 эміграваў у Швецыю. Працаваў токарам. З 2003 г. на пенсіі.
Наши Партнеры
Волковыск в старых фотографиях - коллекция старых фотографий города
baranovichi24.by - сайт города Барановичи: новости, расписание, погода
volkovysk.org - Новости региона и соседей: Волковыск, Беларусь, Россия