25 мая 1876 г. у Ваўкавыску нарадзіўся літоўскі эканаміст, дыпламат, палітычны і грамадскі дзеяч Нахман Рахмілевіч.
У 1889 годзе скончыў Ваўкавыскую рэальную навучэльню, затым гімназію ў Бенсхайме (Гесэн). У 1896-1900 гадах вывучаў натуральную гісторыю і філасофію ў Кенігсбергскага універсітэце і фізіку, хімію і вышэйшую матэматыку ў Гейдэльбергскім універсітэце. У 1900 годзе атрымаў ступень доктара філасофіі Гейдэльбергскага універсітэта.
У 1905 вярнуўся ў Літву. Быў уцягнуты ў грамадскую дзейнасць. Падчас Першай сусветнай вайны член ЦК і віцэ-прэзідэнт грамадства габрэйскіх выгнаннікаў. У 1916-1918 гадах член Віленскай гарадской управы.
У 1916-1918 гадах член Сейма Літоўскай Рэспублікі.
З 11 снежня 1918 г. абраны членам Літоўскага Дзяржаўнага савета. З 26 снежня 1918 г. па 22 красавіка 1920 г. віцэ-міністр гандлю і прамысловасці Літоўскай рэспублікі, а пазней увайшоў у склад праўлення Банка Літвы. У 1919 годзе стаў віцэ-прэзідэнтам Нацыянальнага савета габрэяў Літвы.
З 15 траўня 1920 г. па 13 лістапада 1922 г. дэпутат Устаноўчага Сойму ад Тэльшыскай выбарчай акругі. Уваходзіў у склад габрэйскай дэпутацкай групы.
У 1928-1932 гадах жыў і працаваў у Берліне. З 10 студзеня 1935 г. прызначаны ганаровым консулам Літвы ў Палестыне.
Памёр у 1941 г. у Палестыне.
Наши Партнеры
Волковыск в старых фотографиях - коллекция старых фотографий города
baranovichi24.by - сайт города Барановичи: новости, расписание, погода
volkovysk.org - Новости региона и соседей: Волковыск, Беларусь, Россия