5 чэрвеня 1955 года ў в.Врэва Таропецкага раёна Цвярской вобласці нарадзіўся ЯФІМАЎ Васіль Мікалаевіч — воін-інтэрнацяналіст.
Пасля заканчэння Ўрэўскай 8-гадовай школы працаваў у саўгасе «Краснаполецкі». У 1974 г. прызваны ў Савецкую армію. Служыў у Беларускай ваеннай акрузе. Пасля дэмабілізацыі працаваў слесарам-рамонтнікам вытворчага аб’яднання «Ваўкавыскцэментнашыфер». У 1978 г. зноў звязаў свой лёс з арміяй. У ліпені 1982 г. накіраваны ў Аўганістан. Тэхнік радыёлакацыйнай групы прапаршчык Яфімаў пры выкананні баявога задання цяжка захварэў. Памёр у шпіталі 20.03.1985 г. пахаваны у гп.Рось.
Яго імя ўвекавечана на чорных мармуровых плітах ў скверы памяці Ваўкавыска.
Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24 снежня 2003 г. № 575 за ўзорнае выкананне воінскага і службовага абавязку ў Рэспубліцы Аўганістан у перыяд са снежня 1979 года па люты 1989 года Яфімаў узнагароджаны медалём «У памяць 10-годдзя вываду савецкіх войскаў з Аўганістана» (пасмяротна).
Наши Партнеры
Волковыск в старых фотографиях - коллекция старых фотографий города
baranovichi24.by - сайт города Барановичи: новости, расписание, погода
volkovysk.org - Новости региона и соседей: Волковыск, Беларусь, Россия