У 1845 г. у Ваўкавыску нарадзіўся прамысловец, грамадскі дзеяч, адзін з заснавальнікаў педагагічнага каледжа руху «Мізрахі» у Ерусаліме Ісраэль-Абрагам Лейбавіч ЛЕЎ.
Нарадзіўся ў сям’і багатага купца, грамадскага дзеяча і філантропа Ар’е-Іехуды-Лейба. Атрымаў традыцыйную габрэйскую рэлігійную адукацыю. Быў адным з буйных нафтапрамыслоўца ў Расіі. Ва ўсіх гарадах, дзе ён пражываў (Баку, Саратаў, Разань і Кіеў) актыўна ўдзельнічаў ў жыцці габрэйскай талакі, сістэме габрэйскай адукацыі, распаўсюдзе мовы іўрыт, а таксама ў дзейнасці палестынафільскіх, а затым сіянісцкіх арганізацый.
У 1911 г. эміграваў у Эрэц-Ісраэль. Прымаў актыўны ўдзел у будаўніцтве Тэль-Авіва. Узначальваў грамадскі савет гімназіі «Герцлія». У 1919 г. член вышэйшага органа габрэйскага самакіравання Часовага Савета габрэяў Эрэц-Ісраэль. Уваходзіў у склад Вярхоўнага Суда Эрэц-Ісраэль.
Памёр у 1920 г. у Тэль-Авіве. Яго імем названа вуліца ў Тэль-Авіве.
Наши Партнеры
Волковыск в старых фотографиях - коллекция старых фотографий города
baranovichi24.by - сайт города Барановичи: новости, расписание, погода
volkovysk.org - Новости региона и соседей: Волковыск, Беларусь, Россия