Паводле ўказа ад 9 верасня 1801 г. была ўтворана Гродзенская губерня, якая складалася з 8 паветаў: Гродзенскага, Лідскага, Навагрудскага, Слонімскага, Ваўкавыскага, Брэсцкага, Пружанскага, Кобрынскага.
Гродзенская губерня — губерня Расейскай імперыі. У 1796 была створаная Слонімская губерня ў складзе 8 паветаў: Слонімскага, Навагрудскага, Гродзенскага, Ваўкавыскага, Брэсцкага, Кобрынскага, Пружанскага і Лідскага. Праз год, у 1797, Слонімская губерня была злучаная з Віленскай, пад назвай Літоўскай губерні, а праз пяць гадоў, паводле ўказу 1801, аддзеленая ў ранейшым складзе ад Віленскай, з пераназваннем у Гродзенскую. У такім выглядзе яна праіснавала 40 гадоў да далучэння да яе ў 1842 г. Беластоцкай вобласці, якая ўключала 4 паветы: Беластоцкі, Сакольскі, Бельскі і Драгічынскі, прычым апошні злучаны быў з Бельскім у адзін павет; Лідскі павет адышоў да Віленскай губерні, а Наваградскі — да Мінскай, так што Гродзенская губерня на пачатак ХХ стагоддзя складалася з 9 паветаў.
Наши Партнеры
Волковыск в старых фотографиях - коллекция старых фотографий города
baranovichi24.by - сайт города Барановичи: новости, расписание, погода
volkovysk.org - Новости региона и соседей: Волковыск, Беларусь, Россия