25 мая 1868 года ў Ваўкавыску нарадзіўся шахматыст, прэтэндэнт на сусветнае першынство, шахматны тэарэтык, практык і журналіст, гросмайстар ЯНОЎСКІ Давід Маркелавіч.
Жыў у Расеі, Францыі, ЗША. Пераможца буйных міжнародных турніраў у Вене (1896 г.), Монте-Карла (1901 г.), Парыжы (1902 г.) і мноства матчавых сустрэч. Удзельнік матчаў на першынство свету з Эмануэлем Ласкерам (1909 і 1910 гг.). Унёс каштоўны ўклад у развіцьцё дэбютнай тэорыі.
Не атрымаўшы сур’ёзнай адукацыі, Яноўскі тым не меньш валодаў высокай агульнай культурай, свабодна гаварыў па-руску, па-французску, па-нямецку, па-польску і па-ангельску. Ва ўзросце 23 гадоў ён прыехаў у Парыж, дзе хутка ўразіў парыжскіх шахматыстаў дасціпнай і яркай гульнёй. Да 1-й сусьветнай вайны выступаў у спаборніцтвах як прадстаўнік Расеі. Выйграўшы першы прыз у чэмпіянаце Café de la Régence (знакамітае парыжскае кафэ, якое ў XVIII і XIX стагоддзях праславілася як цэнтр гульні ў шахматы), Яноўскі затым змагаўся амаль ва ўсіх буйных шахматных спаборніцтвах таго часу, яго лепшы перыяд быў паміж 1898 і 1906 гадамі. Вандруючы з турніру на турнір, ён ашаламляў сваіх праціўнікаў яркімі нападамі і раптоўнымі ўдарамі. Сярод пацярпелых пабывалі ўсе вядучыя шахматысты свету, уключаючы і Ласкера. Пад уражаннем сваіх турнірных поспехаў і некалькіх удалых партый з чэмпіёнам свету Ласкерам Яноўскі адважыўся выклікаць яго на матч, але сілы былі няроўныя. Вынік аказаўся жаласным. Мудры практык і глыбокі псіхолаг, Ласкер свядома ствараў сумныя пазіцыі, не даючы Яноўскаму разгарнуць сваю фантазію ва ўсю моц. Зрэшты, Яноўскага не займала чэмпіёнства як такое, ён усё жыццё адстойваў яркі і відовішчны стыль. Яго дзёрзкія напады і бліскучыя камбінацыі дзівілі нябачанай рызыкай. У той час шахматы яшчэ не ператварыліся ў вялікі спорт, а былі проста часткай чалавечай культуры. Яноўскім больш валодала цяга стварыць прыгожую, суцэльную партыю, чым перамагчы ў што б там ні стала. «Яноўскі быў вялікім шахматыстам, але сярэднім спартсменам і слабым псіхолагам», — аднойчы сказаў пра яго Ласкер. Па ўспамінах сучаснікаў вядомы і запал Яноўскага да азартных гульняў. Ён гуляў апантана у карты (брыдж ці покер) і раз за разам прайграваў усё тое, што яго талент і праца прыносілі яму ў шахматах. У 1901 годзе ён спусьціў у казіно Монтэ-Карла увесь свой першы прыз. Рызыка Яноўскага перашкаджала яму не толькі ў жыцьці. Сапраўдны мастак у мастацтве шахмат, ён, тым не меньш, не даў рады ўправіцца са сваім стылем, які пакутаваў ад дробных недахопаў, у першую чаргу ад адсутнасці самакрытыкі і самавалоданьня. Яноўскі заўсёды граў на напад, нават калі для гэтага не было ніякіх падстаў; менавіта з-за гэтага ён прайграў мноства партый.
Пасля Мангеймского турніру 1914 года Яноўскі пераехаў у Амерыку, дзе пражыў 10 гадоў. Там ён спачатку быў трэцім па сіле гульцом (пасля Хасэ Раўля Капабланкi і Фрэнка Джэймса Маршала), але паступова маладыя майстры сталі яго адціскаць. Нягледзячы на гэта, часам Яноўскі дэманстраваў былую моц і свой яркі стыль, якому ён застаўся верны да канца дзён. Нью-ёркскі клімат апынуўся неспрыяльным для яго здароўя, і ў выніку хваробы Яноўскі вымушаны быў вярнуцца ў Францыю, дзе ён пражыў яшчэ 2 гады.
Смерць напаткала яго 15 студзеня 1927 года ў мястэчку Еры, куды ён прыбыў для ўдзелу ў турніры.
Наши Партнеры
Волковыск в старых фотографиях - коллекция старых фотографий города
baranovichi24.by - сайт города Барановичи: новости, расписание, погода
volkovysk.org - Новости региона и соседей: Волковыск, Беларусь, Россия