У гэты дзень 18 ліпеня 1920 г. у Ваўкавыску нарадзіўся польскі акцёр тэатра і кіно Людвік БЕНУА.
Бенуа з’яўляецца характэрнай фігурай ўсёй пасляваеннай эпохі польскага кіно. Яго дзед па бацькавай лініі быў французам і паходзіў з невялікага гістарычнага мястэчка пад Парыжам, якое да цяперашняга часу захоўвае памяць часоў Рымскай імперыі. Продкі па матчынай лініі родам з ваколіц горада Ловіч (цяпер Лодзінскае ваяводства). Бацька таксама быў акцёрам.
Бенуа зьвязаў усю сваю працу і сямейнае жыцьцё з горадам Лодзь, так і не спакусіўшыся пераехаць жыць і працаваць у Варшаву. У 1946 г. скончыў акцёрскую студыю Гала ў Гданьску. У 1948 г. скончыў Дзяржаўную вышэйшую тэатральную школу і разам са сваёй жонкай, вядомай акторкай Марыяй Збышэўскай стаў працаваць у тэатры імя Стэфана Ярача, а затым перайшоў у Новы тэатр, служэнню ў якім аддаў больш за трыццаць гадоў, аж да сваёй смерці. У шлюбе са Збышэўскай 23 лістапада 1950 г. ва Ўроцлаве нарадзіўся сын Марыюш, які пазней стаў вядомым акцёрам.
У 1970 годзе ён ажаніўся зноў на Ядвізе Ендрэйчак. У шлюбе нарадзілася дачка Ганна, якая зараз працуе радыёжурналістам на радыё Лодзі.
Бенуа называюць польскім Бурвілем за ўдалае сумяшчэнне, як і знакамітым французскім акцёрам, у адной ролі камічных элементаў і трагедыі. Яго параўноўвалі таксама з непараўнальным Фернандэлем. Ён, як і яны, не меў галоўных роляў, але нават эпізоды ў яго выкананні надоўга запаміналіся.
Зняўся ў больш чым 60 фільмах і ў шматлікіх спектаклях Тэатра Тэлебачання. Агучваў анімацыйныя фільмы.
Памёр 4 лістапада 1992 г. у Лодзі. Пахаваны на Алеі Заслужаных на могілках Долі.
Фота pl.wikipedia.org
Наши Партнеры
Волковыск в старых фотографиях - коллекция старых фотографий города
baranovichi24.by - сайт города Барановичи: новости, расписание, погода
volkovysk.org - Новости региона и соседей: Волковыск, Беларусь, Россия