24 ліпеня 1944 г. памёр ад ран Герой Савецкага Саюза Казбек Бейсенавіч НУРЖАНАЎ. Пахаваны ў брацкай магіле вёскі Дзярэчын Зэльвенскага раёна.

Апісанне подзвігу з узнагароднага лiста аб прысваенні звання Героя Савецкага Саюза:

 

Камандзір узвода выведкі 61-га асобнага знішчальнага супрацьтанкавага дывізіёна 5-й Арлоўскай стралковай дывізіі старшы сяржант Казбек Нуржанаў, будучы ўдзельнікам рухомай групы, пры ўзяцьці горада Ваўкавыска, выйшаўшы з групай захопу ў фланг пасьпешліва заняўшаму абарону праціўніку на вышынях горада Ваўкавыск, сваім рашучым дзёрзкім манеўрам навёў паніку ў стане ворага, праціўнік уздрыгнуў і, кінуўшы тэхніку, у паніцы пабег. Перасьледуючы па пятах бягучага праціўніка, расстрэльваў ў кароткіх сутычках з немцамі: узяў у палон трох немцаў і афіцэра. Пагарджаючы смерць, на плячах немцаў першым уварваўся ў горад Ваўкавыск і здолеў захапіць за сабой нашу надыходзячую пяхоту. На ўскраіне горада Нуржанаў быў цяжка паранены ў галаву.