3 верасня 1904 года ў Ваўкавыску нарадзіўся рускі савецкі журналіст, пісьменнік, член Саюза пісьменнікаў СССР (1958 г.) Герцаль Самойлавіч НАВАГРУДСКІ. Бацька рэжысёра-мультыплікатара Марыяны Навагрудскай.
У 1921-1923 гадах Навагрудскі вучыўся на эканамічным факультэце Бакінскага універсітэта. Пачаў друкавацца ў 1926 годзе. Працаваў у газеце «Водный транспорт». У 1930-1938 гадах працаваў карэспандэнтам газеты «Правда». У час Вялікай Айчыннай вайны быў ваенным карэспандэнтам газеты «Чырвоны флот». Пасля вайны супрацоўнічаў з часопісам «Новый мир».
Герцель Навагрудскі — аўтар біяграфічных нарысаў аб Героях Савецкага Саюза:
«Герой Савецкага Саюза Дз. М. Карбышаў» (1948 г.),
«Герой Савецкага Саюза М. В. Кантарыя» (1948, пад псеўданімам Н. Гардзееў).
Разам з Аляксандрам Дунаеўскім напісаў дакументальную аповесць «Таварышы кітайскія байцы» (Масква, 1959 г.). Перапрацаваная і дапоўненая, аповесць перавыдадзеная ў 1962 годзе як гісторыя аднаго літаратурнага пошуку пад загалоўкам «Па слядах Паў».
Кнігі Навагрудскага для дзяцей займальныя, прасякнуты любоўю да людзей працы. Сярод іх аповесць пра эстонскіх рыбакоў «На маленькай выспе» (1952 г., перавыдадзеная ў 1958 г.). Аповесць «Дзік з 12-й Ніжняй» (1956 г.) распавядае пра тое, як падлеткі-прадаўцы газет у Нью-Ёрку сабралі грошы на лячэнне свайго хворага сябра.
Сярод іншых кніг:
«Лісты дзядзькі Рыгора …» (Масква, 1958 г.);
«Індзейскае зерне» (Масква, 1960 г.);
«Маленькі Тыук едзе ў Маскву» (Масква, 1962 г.);
«Вялікая жамчужына» (Масква, 1964 г.);
«Пячора Бацікава» (Масква, 1965 г.).
Памёр 5 лістапада 1973 года.
Наши Партнеры
Волковыск в старых фотографиях - коллекция старых фотографий города
baranovichi24.by - сайт города Барановичи: новости, расписание, погода
volkovysk.org - Новости региона и соседей: Волковыск, Беларусь, Россия