У гэты дзень 17 верасня 1920 года ў Ваўкавыску нарадзіўся жаўнер Арміі Краёвай камандзір абароны палаца Міхла падчас Варшаўскага паўстання, брыгадны генерал Войска Польскага Януш БРОХВІЧ-ЛЯВІНЬСКІ (псеўданім Грыф).
Паходзіць з сям’і вайскоўцаў. Яго бацька Станіслаў быў афіцэрам-рэзервістам, выкладаў у Ягелонскім універсітэце. З траўня 1939 года ён служыў у 76-м Гарадзенскім пяхотным палку. Пасля пачатку Другой сусветнай вайны і агрэсіі СССР супраць Польшчы 18 верасьня 1939 г. трапіў у савецкі палон, зьбег. У 1940-1942 гг. працаваў у акупацыйнай адміністрацыі ў Пулавах, адначасова зьяўляючыся супрацоўнікам выведкі АК. Будучы расканспіраваны, пераходзіць на нелегальнае становішча, збег да Любліна і Янава Любельскага, дзе па студзень 1944 г. камандаваў партызанскім атрадам у раёне Любліна. Атрымаў ад немцаў мянушку «Камандзір-рыцар», паколькі не забіваў салдатаў вермахту з аховы калон, якія атакавалі яго атрад, а толькі раззбройваў. Па загаду камандавання перайшоў у Варшаву, у батальён спецпрызначэння «Парасонік”, быў інструктарам у падпольнай школе унтэр-афіцэраў.
Падчас Варшаўскага паўстання камандаваў легендарнай абаронай палаца Міхла, узначалены ім гарнізон адбіў чатыры нямецкіх штурма. Падчас пятай атакі капітан Адам Барыс (псеўданім «Плуг») даў яму загад аб адступленні. Вядомая яго акцыя з нападам на аптэку Вэндзі у ходзе якой былі захопленыя недаступныя для палякаў лекі і абязбольвальныя прэпараты, нягледзячы на вялікую колькасць фашыстаў у раёне дыслакацыі аптэкі. У ходзе далейшых дзеянняў, 8 жніўня быў цяжка паранены ў сківіцу падчас акцыі на евангеліцкіх могілках на Варшаўскай Волі. На час выбыў з барацьбы. Пасьля капітуляцыі паўстаньня трапіў у транзітны лагер Ламсдорф (Ламбіновіце), а затым у лагер для ваеннапалонных у Мурнаў. Пасля вызваленьня амерыканцамі ў 1945 г. быў дастаўлены ў шпіталь, дзе прабыў да лютага 1946 года.
Пасля Другой сусветнай вайны эміграваў у Вялікабрытанію. Паступіў на службу ў брытанскую армію (3-ці каралеўскі гусарскі полк), выконваў выведмісіі ў Палестыне і Судане, быў у прыдворнай гвардыі. Пасля сыходу з войска на працягу 15 гадоў быў інтэндантам і афіцэрам-адміністратарам у адной з брытанскіх ваеннай і грамадзянскай навучальных устаноў. У 1985 г. сыйшоў на пенсію, быў перакладчыкам брытанскай амбасады ў Боне і брытанскага консульства ў Кёльне. У 2002 г. пераехаў у Польшчу. Ганаровы жыхар Варшавы. Кавалер шэрагу польскіх узнагарод, у тым ліку Срэбнага Крыжа Віртуці Мілітары, Камандорскага Крыжа ордэна Адраджэння Польшчы, афіцэрскага Крыжа ордэна Адраджэння Польшчы, Партызанскага Крыжа, Крыжа Арміі Краёвай, Варшаўскага паўстанцкага Крыжа, Крыжа Верасьнёўскай кампаніі, Залатым медалём «За ўклад у нацыянальную абарону», двойчы ўдастоены Крыжа Буйвасці.
З тых часоў прымае актыўны ўдзел у ветэранскім руху. У студзені 2007 г. ён удзельнічаў у рэкламнай акцыі білбордаў «Патрыятызм заўтрашняга дня». Ён таксама прымаў удзел у стварэньні тэлевізійных дакументальных фільмаў «Статут рыцара» і «Асабняк Міхла».
24 траўня 2007 г. Рада Варшавы прысвоіла яму званне ганаровага грамадзяніна горада.
Прымаў актыўны ўдзел у грамадска-палітычным жыцці Польшчы.
2 жніўня 2011 польская газэта «Rzeczpospolita» апублікавала на сваіх старонках інтэрвію з Брохвіч-Лявіньскім. На рускай мове інтэрвію можна прачытаць тут.
Памёр 5 студзеня 2017 года. Пахаванне адбылося 25 студзеня 2017 г. у Варшаве.
Наши Партнеры
Волковыск в старых фотографиях - коллекция старых фотографий города
baranovichi24.by - сайт города Барановичи: новости, расписание, погода
volkovysk.org - Новости региона и соседей: Волковыск, Беларусь, Россия