19 верасня 1888 г. у Ваўкавыску нарадзіўся вядомы рускі савецкі пісьменнік Усевалад Міканоравіч ІВАНОЎ.
Бацька служыў у павятовым вучылішчы. Дзяцінства і немалая частка юнацтва прайшлі ў Кастраме. Скончыў старую Кастрамскую гімназію на Мураўёўцы, потым гісторыка-філасофскі факультэт Пецярбургскага ўніверсітэта (1906 — 1912 гг.). Пазней вучыўся ў Гейдэльбергскім і Фрэйбургскім універсітэтах у Нямеччыне. Пачаў друкавацца ў 1909 г. У 1-ю сусветную вайну служыць у дзеючай арміі. Кастрычніцкая рэвалюцыя заспела яго ў Пярмі, і неўзабаве трагедыя разьдзіраючай краіну грамадзянскай вайны прывяла Іванова ў войска Калчака.
Падчас Грамадзянскай вайны 1917-1922 гг. быў журналістам у Омску, Уладзівастоку. У 1922-1945 гг. апынуўся ў эміграцыі, спачатку ў Карэі, затым жыў у Кітаі, спачатку як эмігрант. З 1923 г. жыў у Шанхаі, дзе працаваў над кнігай «Мы: Культурна-гістарычныя асновы рускай дзяржаўнасці». У канцы 20-30-х гадоў ХХ ст. выпусціў шэраг кніг: аўтабіяграфічны раман «1905: Раман маладой душы» (1929 г.); зборнік палітычнай эсэістыкі і ўспамінаў «Агні ў тумане: Думы пра рускі досвед» (1932 г.); «Справа чалавека: Вопыт філасофіі культуры» ( 1933); этычныя пошукі Іванова знайшлі адлюстраванне ў «Аповесці пра Антонія Рымляніна» (1934 г.). З 1925 г. супрацоўнічаў з ТАСС. У 1931 г. атрымаў савецкае грамадзянства. Атрымаўшы ў 1945 г. дазвол вярнуцца ў СССР, ён пасяляецца ў Хабараўску (вярнуцца ў цэнтр Расеі яму не дазволілі) і жыве тут да самай смерці.
У сярэдзіне 1950-х гг. Іваноў зноў звярнуўся да ўласнай маладосьці: падзеі 1905 г. у Кастраме знайшлі сваё адлюстраванне ў рамане-хроніцы «На Ніжняй Дэбры» (1958 г.); вобраз галоўнага героя Мікалая Прокшына носіць аўтабіяграфічныя рысы.
Пачатыя ў 1910-е разважанні пра лёс Расеі («Мы», 1926 г.) ўвасобіліся ў яго галоўным рамане «Чорныя людзі» (1963 г.). Тут знайшлі адлюстраванне ці ледзь не ўсе найбольш значныя падзеі рускай гісторыі XVII ст. Гісторыясофская канцэпцыя Іванова, выкладзеная ім у кнізе «Мы» і праілюстраваная «Чорнымі людзьмі», знайшла свой працяг у кнізе «Імператрыца Фіке» (1967 г.). Гэты зборнік складаецца з трох аповесцяў: «Іван Трэці», «Ноч цара Пятра» і «Імператрыца Фіке» (пра маладосць Кацярыны II). Па задуме Іванова «Іван Трэці» павінен быў мець працяг — раман «Аляксандраўская слабада» пра эпоху Івана Грознага (незакончаны). Да гэтага цыклу «гістарычных апавяданняў» арганічна прымыкае і раман-даследаванне Іванова «Аляксандр Пушкін і яго час» (1970 г.).
У апошнія гады свайго жыцця Усевалад Міканоравіч пісаў, можа быць, самую галоўную сваю працу — успаміны. Праўдзівы аповяд пісьменніка пра сваё жыццё (1-я сусветная вайна, рэвалюцыя, калчакаўшчына, эміграцыя) доўгія гады не мог убачыць святло. Перабудова зрабіла магчымым яго апублікаванне. У 1987 годзе ў часопісе «Дальний Восток» у нумарах 7 і 8 быў надрукаваны часопісны варыянт 1-га тома ўспамінаў, прысвечаны галоўным чынам кастрамскому перыяду жыцця.
Памёр 9 снежня 1971 года.
Наши Партнеры
Волковыск в старых фотографиях - коллекция старых фотографий города
baranovichi24.by - сайт города Барановичи: новости, расписание, погода
volkovysk.org - Новости региона и соседей: Волковыск, Беларусь, Россия