19 лістапада 1937 г. у в. Дубічы Ваўкавыскага раёна нарадзіўся беларускі артыст, тэатразнаўца, педагог, кандыдат мастацтвазнаўства (1972 г.) Міхаіл Аляксандравіч КАЛАДЗІНСКІ.
У 1967 г. закончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. У 1956-1972 гг. акцёр Дзяржаўнага тэатра лялек Беларусі. З 1972 г. працаваў у Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклёру АМ Беларусі, з 1985 г. выкладаў у Беларускай акадэміі мастацтваў. Сярод роляў: Поп і Пан («Дзед Жораў» В.Вольскага), Васіль-царэвіч («Іван царэвіч і шэры воўк» А.Бычкова), Вярнідуб («Каваль-Вярнідуб» паводле А.Якімовіча), Кароль («Сярэбраная табакерка» паводле З.Бядулі), Айбаліт («Доктар Айбаліт» паводле К.Чукоўскага), Люцыюс («Чортаў млын» Я.Дрды), Пігмаліён («Цудоўная галатэя» Б.Гадара і С.Дарваша), Кот (“Блакітнае шчаня” У.Гюлы), Цар (Янка-цымбаліст і алавянаецарства” Э.Брука і Б.Луцэнкі) і інш. Вывучаў гісторыю беларускага народнага тэатра, тэатра лялек. Выдаў даследванне “Тэатр лялек Савецкай Беларусі” на 143 старонках (1976 г.), укладальнік кнігі «Народны тэатр» (1983 г.), дзе ўпершыню ў такім аб’ёме была прадстаўлена народная драма: запісы ў «жывым» выкананні «Цара Ірада» (4 варыянты), «Цара Максіміліяна» (8 варыянтаў) і «Трона» з каментарамі 5 і уступнай артыкулам М. А. Каладзінскага, адзін з аўтараў «Гісторыі беларускага тэатра» (т.1, 1983 г.).
Памёр 17 красавіка 1997 г.
Наши Партнеры
Волковыск в старых фотографиях - коллекция старых фотографий города
baranovichi24.by - сайт города Барановичи: новости, расписание, погода
volkovysk.org - Новости региона и соседей: Волковыск, Беларусь, Россия