4 снежня 1949 г. у г. Канстанцінаўка Данецкай вобласці нарадзіўся воін-інтэрнацыяналіст ПІВАВАРАЎ Уладзімір Іванавіч. Украiнец. Член КПСС з 1975 г. Maцi, Настасся Мiтрафанаўна, памерла у 1961 г., бацька, Iван Амяллянавiч, памёр у 1977 г.
Няпоўную сярэднюю адукацыю Уладзімір атрымаў у вячэрняй школе № 10, сярэднюю – у 1967 г. у агульнаадукацыйнай школе № 5. Вучыўся Валодзя лёгка і ахвотна, быў дысцыплінаваны і працавіты, марыў стаць ваенным лётчыкам, але не атрымаў дазволу леккамісіі.
Ва Узброеных Сілах СССР з 1 жніўня 1970 г. Закончыў тры курсы Харкаўскага авіяцыйнага інстытута. Пасля настойлівых трэніровак яго прынялі на 2-і курс Харкаўскага вышэйшага ваеннага авіяцыйнага вучылішча лётчыкаў, якое ён закончыў у 1972 г. с адзнакай. Служыў у ГСВ Нямеччыны, з 1977 г. у БелВА а/э Рось, з 1979 г. у в/ч 40501 982-га знішчальнага авіяцыйнага палка г. Вазіані. З траўня 1985 г. добраахвотна паехаў у Аўганістан, здзейсніў 42 баявых вылету. 43-ы стаў для яго наканаваным. Камандзір звяна МіГаў в/ч 17668 «І» маёр Півавараў загінуў 8 жніўня 1985 г. пры выкананні баявога задання падчас атакі душманскага каравана, у 90 км паўночна-захаднее аэрадрома Кандагар.
Выконваючы баявое заданне па выведцы і агнявой падтрымцы наземных войскаў у вузкай і завілістай цясніне, дзе цалкам адсутнічала магчымасць манеўру, калі МіГ-23МЛД выходзіў з пікіравання, чарга з буйнакалібернай зенітнай устаноўкі абарвала жыццё Піваварава.
Пахаваны па жаданні ўдавы ў Ваўкавыску. У Пiваварава сын Андрэй — афіцэр i дачка Настасся.
Пасмяротна ўзнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі. Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24 снежня 2003 г. № 575 за ўзорнае выкананне воінскага і службовага абавязку ў Рэспубліцы Аўганістан у перыяд са снежня 1979 года па люты 1989 года Півавараў узнагароджаны медалём «У памяць 10-годдзя вываду савецкіх войскаў з Аўганістана» (пасмяротна).
Наши Партнеры
Волковыск в старых фотографиях - коллекция старых фотографий города
baranovichi24.by - сайт города Барановичи: новости, расписание, погода
volkovysk.org - Новости региона и соседей: Волковыск, Беларусь, Россия