Два пакаленні мастакоў з Ваўкавыска — Галіна Аксаміт і яе сын Андрэй — сталі аўтарамі афармлення вокладкі альбома «Kufar» беларускага фолк-рок-гурта Re1ikt.
Галіна малюе ў традыцыйнай акварэльнай тэхніцы, а яе сын Андрэй — працуе графічным дызайнерам у IT-кампаніі. Разам яны стварылі арыгінальны візуальны твор у стылі размаляваных беларускіх куфраў, які арганічна дапоўніў дызайн СD.
“Мы сабралі ўсё тое каштоўнае, чым могуць ганарыцца беларусы: нашы традыцыі, наша прырода, наша культура, нашы перамогі, наша ўменне сябраваць і рабіць добрыя справы талакой”, — распавядае пра канцэпцыю новага альбома Алесь Дземідзенка.
«Kufar» з’явіўся роўна праз год пасля выхаду дыска «Лекавыя травы», прызнанага беларускімі экспертамі найлепшым рок-альбомам 2015 года. Ён запісваўся ў польскай Studio-X вядомага гукарэжысёра і саўндпрадзюсара Марціна Кілбашэўскага ў Ольштыне і атрымаўся такім жа лірычным і атмасферным.
Грошы на выданне былі сабраныя ў выніку краудфандынгавай кампаніі, у якой паўдзельнічалі больш за 80 чалавек з розных краін свету: Беларусі, Польшчы, Сербіі, Канады, ЗША. Сума ахвяраванняў склала 2 453 рублі. Гэтых сродкаў хапіла не толькі на тое, каб выпусціць дыск, але і прафінансаваць здымкі кліпа.
Прэзентацыя альбома «Kufar» адбудзецца ў сталічным клубе «Бруге» 10 снежня. Музыкі рыхтуюць вялікі сольны канцэрт з удзелам цікавыя гасцей і, вядома ж, сюрпрызамі.
Re1ikt – гурт, які працуе ў напрамку world music, cпалучаючы традыцыйны беларускі песенны фальклор з актуальнымі рок-напрамкамі. У кампазіцыях каманды знітаваліся палескі шаманізм, аўтэнтычны драйв і таямнічы беларускі космас. Калектыў з’яўляецца ўладальнікам шэрагу музычных узнагарод у Польшчы і Беларусі, выступаў ва Украіне, Літве, Расіі.
Наши Партнеры
Волковыск в старых фотографиях - коллекция старых фотографий города
baranovichi24.by - сайт города Барановичи: новости, расписание, погода
volkovysk.org - Новости региона и соседей: Волковыск, Беларусь, Россия