Заўтра польская Сакулка збярэ ўдзельнікаў XI матацыклетнага рэйду «Старым шляхам нашых бацькоў» , каб 3 ліпеня адправіцца ў падарожжа па Беларусі. Канчатковай мэтай пілігрымаў будзе Будслаў — беларуская Ясная Гара.
Матацыклісты возьмуць курс на Гародню, затым шлях ляжыць у Ліду, у ваколіцах горада ў намётах удзельнікі рэйду пераначуюць і праедуць да канчатковай мэты — Будслаўскага касцёлу бернардзінцаў.
За час рэйду ўдзельнікі плануюць пераадолець больш за 1500 км, наведаўшы месцы, звязаныя з гісторыяй Рэчы Паспалітай.
8 ліпеня на зваротным шляху пілігрымы праедуць па маршруце Бярозаўка — Масты — Рось, дзе і пераначуюць, а раніцай 9 ліпеня наведаюць могілкі і гістарычныя месцы ў Ружанах і Ваўкавыску і накіруюцца дадому.
Арганізатарам рэйду выступае Асацыяцыя Міжнароднага матацыклетнага Катыньскага рэйду. Нагадаем, што ў верасні пазамінулага года польскія матацыклісты ўжо наведвалі Ваўкавыск у рамках XII Міжнароднага катыньскага мотапрабегу.
Наши Партнеры
Волковыск в старых фотографиях - коллекция старых фотографий города
baranovichi24.by - сайт города Барановичи: новости, расписание, погода
volkovysk.org - Новости региона и соседей: Волковыск, Беларусь, Россия