У Мінску прайшоў устаноўчы сход грамадскай арганізацыі „Камітэт падтрымкі прадпрымальнікаў „Салідарнасць”. Яе кіраўніком абраны прадпрымальнік, былы палітвязень Мікалай Аўтуховіч.
На сходзе прынялі ўсе неабходныя для рэгістрацыі арганізацыі дакументы. Па словах старшыні арганізацыі, ужо бліжэйшым часам увесь пакет дакументаў перададуць у Міністэрства юстыцыі:
Асноўная задача арганізацыі – падтрымка прадпрымальніцтва, спрыяць развіццю бізнеса ў нашай краіне, працы прадпрымальнікаў і ствараць новыя працоўныя месцы. Цягам траўня-ліпеня я ездзіў па краіне, пабываў на многіх рынках. Прадпрымальнікі запалоханыя, жывуць у няведанні, увесь час чагосьці чакаюць. Яны ведаюць, што нічога лепшага не будзе, але працягваюць чакаць і ні на што не адважваюцца.
Мікалай Аўтуховіч спадзяецца, што стварэнне камітэта падрымкі прадпрымальнкаў „Салідарнасць” падштурхне іх да аб’яднання і больш актыўнага і эфектыўнага змагання за свае правы. Па яго словах, стварэнне гэтай грамадскай арганізацыі – першы крок на шляху да вялікага прафсаюза „Салідарнасць”.
Між іншым, міліцыя спрабавала перашкодзіць васьмі прадпрымальнікам і грамадскім актывістам з Ваўкавыска і Зэльвы патрапіць на ўстаноўчы сход грамадскай арганізацыі „Камітэт падтрымкі прадпрымальнікаў „Салідарнасць”. Іх машыну затрымалі пасля выезду з Зэльвы.
Па словах жыхара гэтага гарадскога пасёлка Віктара Ламекі, які знаходзіўся ў затрыманым аўтамабілі, супрацоўнікі ДАІ заявілі кіроўцы, быццам дакументы тэхнічнага агляду машыны падробленыя: – Мне прадставілі дыягнастычную карту, у якой пахвілінна было распісана праходжанне тэхагляду дадзенага транспартнага сродка, што ніякіх парушэнняў у фальсіфікацыі ён не мог дапусціць. Мяркую, што супрацоўнікаў міліцыі не вельмі цікавіла гэтае пытанне, бо яны нават не канфіскавалі дадзеныя дакументы, а проста выклікалі падмогу і прывезлі нас у РАУС.
Па словах Віктара Ламекі, галоўная мэта міліцыі была як мага даўжэй пратрымаць іх у пастарунку без складання пратаколаў. Затрыманыя прадпрымальнікі напісалі скаргі на такія дзеянні. У выніку пратакол аб затрыманні склалі. Пасля трох гадзін знаходжання ў міліцыі ўсіх вызвалілі, але прымусілі даць тлумачэнні супрацоўнікам падатковай інспекцыі. У выніку прадстаўнікі прадпрымальнікаў Ваўкавыска і Зэльвы спазніліся на сход у Менску. Аднак здолелі ўзяць удзел у яго завяршальнай частцы.
Наши Партнеры
Волковыск в старых фотографиях - коллекция старых фотографий города
baranovichi24.by - сайт города Барановичи: новости, расписание, погода
volkovysk.org - Новости региона и соседей: Волковыск, Беларусь, Россия