Былы палітвязень і ваўкавыскі прадпрымальнік Мікалай Аўтуховіч распавёў сайту palitviazni.info, чаму вымушаны пакінуць быў пакінуць фірму.

“Мне ж зразумела, што многія праверкі і рэпрэсіі, якія ладзіліся ў дачыненні да фірмы, у ва многім былі з-за маёй асобы і маёй грамадзянскай пазіцыі, – кажа Мікалай. – Але не хачу нікому шкодзіць, зараз я сканцэнтраваўся на працы па стварэнні прадпрымальніцкага прафсаюза”.

Нагадаем, не так даўно Мікалай Аўтуховіч даведаўся, што яго фірму “Ніка-таксі 22222” пазбавілі ліцэнзіі толькі за тое, што адна машына не прайшла тэхагляд. Каб не выкідваць людзей на вуліцу, было прынятае тэрміновае рашэнне стварыць новую фірму таксі. Што і зрабілі. Зарэгістравалі і атрымалі ліцэнзію на новую фірму. Праўда, Мікалай Аўтуховіч у ёй ужо не працуе.

“Я прыняў рашэнне спыніць там працу, каб не нашкодзіць фірме, – распавёў экс-палітвязень. – Не хачу, каб на яе больш нападалі, а рабілася гэта, на мой погляд, у ва многім з-за маёй асобы і маёй грамадзянскай дзейнасці. Прозвішча Аўтуховіча дзейнічае на ўлады, а значыцца і на розныя правяраючыя органы, як чырвоная ануча на быкоў”.

Па словах Мікалая Аўтуховіча, зараз ён сканцэтраваўся на працы па стварэнні прафсаюза салідарнасці прадпрымальнікаў.

У Ваўкавыску ўжо амаль не жыву, бо працы вельмі шмат, – кажа суразмоўца. – Езджу па Беларусі, сустракаюся з прадпрымальнікамі. Працэс ідзе складана, многія элементарна запалоханы і не хочуць прымаць удзел у рознага кшталту ініцыятывах, якія, да таго ж, пакуль незарэгістраваныя. Баяцца людзі. Але нам для таго, каб падаць дакументы на рэгістрацыю прафсаюза, таксама не патрэбны нейкія “цёмныя конікі”, а неабходны на 200 адсоткаў правераныя людзі. Я з кожным асабіста хачу паразмаўляць, каб затым ведаць, што ад гэтага чалдавека можна чакаць. Ці не адмовіцца ён ад сваіх слоў і свайго подпісу. Будзем рабіць гэта столькі часу – сколькі спатрэбіцца”.

Акрамя тага, у маі Мікалай Аўтуховіч быў абраны выканаўцам абавязкаў старшыні руху салідарнасці «Разам».

“Рух салідарнасці “Разам” і мая праца па стварэнні прафсаюза салідарнасці прадпрымальнікаў, – гэта зусім розныя рэчы, – дадае Мікалай. – Таму ў руху я часова, да іх чарговага з’езду. Паўтаруся, асноўная ўвага засяроджана на стварэнні прадпрымальніцкага прафсаюза, які будзе займацца праблемамі менавіта бізнеса”.

palitviazni.info