5 жніўня калегія Гродзенскага абласнога суда суду адмяніла рашэнне Ваўкавыскага раённага суда ад 17 ліпеня, які пастанавіў не працягваць прэвентыўны нагляд за былым палітвязнем Мікалаем Аўтуховічам.
Як паведамляе Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА», Аўтуховіч прасіў суд аб пераносе разгляду справы, паколькі з-за сціслага часу і ён ня змог дамовіцца з адвакатам. Яшчэ раней яму ўручылі позву на 6 жніўня, а напярэдадні раптам перанеслі паседжанне на 5 жніўня.
Суд не задаволіў хадайніцтва прадпрымальніка, а толькі перанёс паседжанне на 14 гадзінаў. Урэшце Аўтуховічу далі дзяржаўнага абаронцу. Мікалай Аўтуховіч выказаў недавер і складу суддзяў, і пакурору, які ініцыяваў гэты суд па адмене рашэння раённага суда.
Далейшыя хадайніцтвы Аўтуховіча тычыліся недаверу ўсяму складу абласной калегіі, а таксама пракурору, які прадстаўляў справу. Падставу для адводу судзьдзяў Аўтуховіч патлумачыў, заявіўшы, што тыя выконваюць нечы заказ, а не трымаюцца закону. Аднак хадайніцтвы былі адхіленыя.
Адвакат у выступе адзначыла, што ў Аўтуховіча за час прэвентыўнага нагляду не было заўваг з боку інспектара па наглядзе, у яго добрыя характарыстыкі з працы, раней ён атрымліваў дзяржаўныя ўзнагароды.
Аднак калегія абласнога суда не прыслухалася да гэтых аргументаў і рашэнне Ваўкавыскага раённага суда было адмененае. Сёння справа Аўтуховіча будзе перагледжаная. Суд пачнецца ў 11-30.
Вось што піша Мікалай Аўтуховіч у сваім facebook:
Цырк працягваецца! Сёння [5 жніўня] ў 22.20 супрацоўнікі міліцыі спрабавалі ўручыць мне позву ў суд на заўтра. Другі дзень запар мяне ўвечары апавяшчаюць аб судовых працэсах, якія пачынаюцца раптам ужо на наступную раніцу. Выпадкі беспрэцэдэнтныя. Сёння ў абласным судзе адбылася прэм’ера спектакля, сцэнар якога я апісаў напярэдадні. Усё супала. Другое дзеянне спектакля пад назвай «Беларускі суд самы справядлівы і незалежны» працягнецца 6 жніўня ў 11.30 у судзе Ваўкавыскага раёна. Я яшчэ ў вочы не бачыў пастанову судовай калегіі, а справа ўжо ў судзе Ваўкавыскага раёна. Напэўна на ракеце дастаўлялі, калі ўлічыць тое, што працэс у абласным судзе скончыўся каля 16 гадзін. Я ўжо думаў хоць перад выбарамі дзівачыць не будуць. Напэўна сцэнарысты вельмі сур’ёзныя. Мне сёння на працэс прывезлі бясплатнага адвоката. Я ад яго адмовіўся, але яго ўсё роўна пакінулі ў зале суда. Адвакат не змагла адказаць на падставе якога заканадаўчага акта яна знаходзіцца ў гэтым працэсе. Толькі сказала, што раніцай патэлефанавалі з абласнога суда і прасілі папрысутнічаць. Аб усім паклапаціліся спадары суддзі. Таксама прэцэдэнт, яны не павінны гэтым займацца.
Яшчэ ўчора Мікалай Аўтуховіч падаў скаргу на рашэнне абласной калегіі на імя старшыні Гарадзенскага абласнога суду.
Фота Радыё Свабода
Наши Партнеры
Волковыск в старых фотографиях - коллекция старых фотографий города
baranovichi24.by - сайт города Барановичи: новости, расписание, погода
volkovysk.org - Новости региона и соседей: Волковыск, Беларусь, Россия