Старшыня аргкамітэта па стварэнні грамадскага аб`яднання “Камітэт падтрымкі прадпрымальніцтва “Салідарнасць” Мікалай Аўтуховіч распавёў, што “вялікіх ілюзій наконт рэгістрацыі няма”.
У Менску прайшоў другі ўстаноўчы сход па стварэнні грамадскага аб`яднання “Камітэт падтрымкі прадпрымальніцтва “Салідарнасць”.
Мікалай Аўтуховіч: На сходзе я казаў прысутным, што ў нашай краіне прадпрымальнік з’яўляецца пастаянным пацярпелым ад дзяржавы. Тую выгоду, што ён атрымлівае, – гэта мізер, каб пракарміць сям’ю. І такая сітуацыя не можа пастаянна знаходзіцца ў раўнаважным стане. Ствараюцца дыспрапорцыі не толькі ў эканоміцы, але і ў грамадстве. Прадпрымальнікі ў асноўным знаходзяцца на мяжы выжывання, а дзяржава прапануе змяняць правілы вядзення бізнеса.
РР: Якія асноўныя праблемы малога бізнеса бачыце сёння?
Мікалай Аўтуховіч: Іх шмат. Напрыклад, сумы страхавых унёскаў у фонд сацыяльнай абароны насельніцтва для прадпрымальнікай нярэдка перавышаюць сумы падаткаў. Прадпрымальнік па сутнасці не мае сапраўды прававой абароны ў дзяржаўных органах і судах. Сумы падаткаў для беларускіх ІП-эшнікаў з’яўляюцца рэкорднымі не толькі на пастсавецкай прасторы, але і на міжнароднай эканамічнай. І гэта пры тым, што мы ў лідарах па тэмпах інфляцыі і ўзроўню жыцця насельніцтва. Адным словам, дзяржава любіць браць, але пры гэтым не вельмі хоча нешта даваць.
РР: Якія прагнозы з нагоды таго, ці ёсць шанцы зарэгістравацца з другой спробы?
Мікалай Аўтуховіч: Тыя невялікія памылкі, якія былі дапушчаны падчас першай падачы дакументаў у Мінюст, мы выправілі. Але ж цудоўна разумею, што, калі не захочуць рэгістраваць нас, то знойдуць да чаго дачапіцца. Мяркую, для гэтага ў юрыстаў загадзя распрацаваны цэлы арсенал самых разнастайных сродкаў. Таму асаблівых іліюзій няма. Але і спыняцца не варта, бо трэба паказваць грамадскасці (у тым ліку, і міжнароднай), якая “лібералізацыя” праходзіць у краіне.
Наши Партнеры
Волковыск в старых фотографиях - коллекция старых фотографий города
baranovichi24.by - сайт города Барановичи: новости, расписание, погода
volkovysk.org - Новости региона и соседей: Волковыск, Беларусь, Россия