Лідар камітэта падтрымкі прадпрымальнікаў „Салідарнасць” Мікалай Аўтуховіч распавядае, чаму сёння прадпрымальнікі “сцішыліся”.
Мікалай Аўтуховіч: Зараз прадпрымальнікі сцішыліся і чакаюць, што будзе далей. Раней яны меркавалі, што ўжо ўпалі на дно, але аказалася, што дна яшчэ не бачна. Чакаюць з мора надвор’я. ІП-эшнікаў становіцца ўсё менш, умовы працы пагаршаюцца. Але ж людзям нейкім чынам трэба сем’і карміць, дзяцей у школы збіраць. І працу так проста не знойдзеш. Вось прадпрымальнікі і “круцяцца”. Часам нават ідуць на невялікія парушэнні закону, бо пакупальніцкая здольнасць у насельніцтва малая, а падаткі заплаці. Дзяржава сама стварае такія ўмовы для прадпрымальнікаў, што тыя вымушаны ісці на парушэнні, а затым іх караюць вялікімі штрафамі. Але, на мой погляд, доўга так працягвацца не можа. Рана ці позна, але цярпенне ў народа скончыцца.
РР: Але ж не ўсе прадпрымальнікі гатовы і хочуць адстойваць свае правы. Ці не так?
Мікалай Аўтуховіч: Чалавек звычайна ідзе на самыя адчайныя крокі і пачынае змагацца, калі губляе ўсё. А тут многія нешта маюць пра запас, таму асабліва і не падымаюць галаву, а ціха сядзяць, нават калі іх і ціснуць. Мы зараз ездзім па рэгіёнах, размаўляем з людзьмі. Трэба трымаць руку на пульсе падзей.
Наши Партнеры
Волковыск в старых фотографиях - коллекция старых фотографий города
baranovichi24.by - сайт города Барановичи: новости, расписание, погода
volkovysk.org - Новости региона и соседей: Волковыск, Беларусь, Россия