Не так даўно ваўкавыскі прадпрымальнік і былы палітвязень Мікалай Аўтуховіч даведаўся, што ягоную фірму «Ніка-таксі 22222» пазбавілі ліцэнзіі.
Прадпрымальнік выказаў раней меркаванне, што пазбаўленне ліцэнзіі — помста яму за прынцыповасць і грамадскую пазіцыю. З 2 чэрвеня фірма ўжо не зможа афіцыйна працаваць.
Мікалай Аўтуховіч: Мы трапілі ў крытычную сітуацыю, а таму вырашылі не чакаць з мора надвор’я і адкрыць новую фірму таксі, якая будзе называцца проста «Ніка-таксі». Хутка атрымалі ўсе паперы на рэгістрацыю, загад на ліцэнзію ёсць, але засталіся яшчэ, скажам так, пэўныя бюракратычныя моманты, з-за якіх новая фірма пакуль не можа пачаць сваёй працы. Увогуле, дзіву даешся, калі глядзіш на працу чыноўнікаў. Навошта краіне знешнія ворагі, калі самі душым сваю эканоміку? Не патрэбныя чыноўнікам ні падаткі, ні іншыя паступленні ў бюджэт… Вось уперліся — забраць ліцэнзію — і ўсё. Я разумею, што некаторым не падабаецца асоба Аўтуховіча, але ж павінны быць і межы.
РР: Не баіцеся, што ў дачыненні да новай фірмы таксама можа быць прэсінг?
Мікалай Аўтуховіч: У нашай краіне нічога нельга выключаць. Вось і цяпер, у час атрымання дазволу на работу новай фірмы, бюракратычная машына – у дзеянні.
РР: Кіроўцы не сышлі з вашай фірмы ў такі складаны час?
Мікалай Аўтуховіч: Не, усе засталіся. Ды і куды чалавеку сыходзіць у раённым цэнтры, дзе працу днём з агнём не адшукаеш?
Наши Партнеры
Волковыск в старых фотографиях - коллекция старых фотографий города
baranovichi24.by - сайт города Барановичи: новости, расписание, погода
volkovysk.org - Новости региона и соседей: Волковыск, Беларусь, Россия