Ваўкавыскі прадпрымальнік Мікалай Аўтуховіч сустрэўся і пагутарыў у Ваўкавыску з міністрам транспарту Беларусі Анатолем Сіваком.
Нагадаем, Мікалай Аўтуховіч з’яўляецца стваральнікам у Ваўкавыску фірмы «Ніка-таксі 22222». Апошнім часам з боку транспартнікаў былі некаторыя прэтэнзіі да фірмы Аўтуховіча, той і вырашыў наўпрост паведаміць пра свае праблемы міністру траспарта і камунікацый, які 22 красавіка праводзіў у Ваўкавыскім райвыканкаме выязны прыём грамадзян, — паведамляе Радыё Рацыя.
Мікалай Аўтуховіч: На прыём я запісваўся зараней, таму міністр ужо быў падрыхтаваны да майго візіта. Ведаў, хто я такі, і з чым да яго прыйшоў. Я распавёў суразмоўцу пра карупцыю, пра тое, як працуюць яго супрацоўнікі… І дадаў, што мару толькі пра адно – каб усё было па законе. У нас, напрыклад, былі некаторыя парушэнні, дык заплацілі ж за гэта штраф. А зараз мы атрымалі паперу, што 29 красавіка нас запрашаюць у Міністэрства, дзе будзе разглядацца пытанне аб нашай ліцэнзіі. Міністр гэта пацвердзіў, хаця там нават тэрміны даўніны прайшлі, яны не маюць права другі раз пакараць. “Мы разбярэмся ў сітуацыі”, – паабяцаў мне спадар Сівак. Я разумею, што разбярэцца, але галоўнае, каб па законе. Каб тут ніякія трэція сілы ў разгляд справы не ўмяшаліся.
РР: Адным словам, выказаліся пра ўсё набалелае…
Мікалай Аўтуховіч: Так, бо мы ж не фірма-аднадзёнка, а кампанія, якая збіраецца стала працаваць і даваць людзям працу. Таксама я пытаў у міністра, чаму ў Беларусі таксісты плацяць два разы на год падатак на дарогі, хаця ўсе астатнія аўтамабілісты адзін. Выказаў сваё меркаванне, што ў законе няблага было б рэгламентаваць колькасць таксовак на населены пункт, у залежнасці ад колькасці жыхароў… Увогуле, сустрэчай я задаволены. Ва ўсялякім разе, выказаў усё міністру, што думаю. Але пабачым, як вырашыцца нашае пытанне з ліцэнзаваннем 29 красавіка…
Фота Радыё Свабода
Наши Партнеры
Волковыск в старых фотографиях - коллекция старых фотографий города
baranovichi24.by - сайт города Барановичи: новости, расписание, погода
volkovysk.org - Новости региона и соседей: Волковыск, Беларусь, Россия