Аўтуховіч выйшаў на волю а 07.55. Ад самай раніцы, з 5.30, ля сценаў турмы яго чакалі каля 50 чалавек, у тым ліку палітыкі, а таксама многа журналістаў.
Па выхадзе з турмы, Аўтуховіч сказаў, што галоўнае зараз — паправіць здароўе, трэба здаць аналізы.
«Каб не было падтрымкі, мяне б згнаілі», — зазначыў ён.
Аўтуховіч кажа, што такіх людзей шмат у турмах, якіх ніхто не ведае, ніхто не падтрымлівае, і яны проста гінуць.
На пытанне, ці не задумваецца ён пра эміграцыю, Аўтуховіч сказаў, што «Не, не задумваюся, — праз секунду падумаўшы. — Пакуль не».
Ён зазначыў, што яго некалькі разоў прасілі пісаць памілаванне на імя Лукашэнкі, але Аўтуховіч сказаў, што для яго гэта непрымальна, як непрымальна любое супрацоўніцтва.
«У камеры былі розныя людзі, былі і стукачы, якіх пастаянна падсылалі».
Зараз Аўтуховіч паедзе да мамы, яна зараз знаходзіцца ў Гродне.
Ён таксама сказаў, што мае цяжкасці з рукой, якая ледзь вырушыцца.
Аўтуховічу 51 год, правёў за кратамі 5 гадоў і 2 месяцы (быў арыштаваны 8 лютага 2009 года).
Наши Партнеры
Волковыск в старых фотографиях - коллекция старых фотографий города
baranovichi24.by - сайт города Барановичи: новости, расписание, погода
volkovysk.org - Новости региона и соседей: Волковыск, Беларусь, Россия