Пасля двухдзённага афіцыйнага візіту ў Беларусь 23 сакавіка міністр замежных спраў Польшчы Вітальд Вашчыкоўскі завітаў на некалькі гадзін у Ваўкавыск.
Перад гэтым ён наведаў Гродна: прайшоў па цэнтральных вуліцах, наведаў Фарны касцёл і ўсклаў кветкі ля помніка Элізы Ажэшкі, назваўшы сябе “Тутэйшым”.
Як мы паведамлялі раней, яго сюды цягнула не толькі вырашэнне палітычных пытанняў, але і сентыменты. Маці міністра — Міхаліна паходзіць з Ваўкавыску. Там жыла да вайны ейная сямʼя, а дзед міністра працаваў на пошце. Пасля вайны сямʼя была вымушаная выехаць у Пётркаў-Трыбунальскі.
На гарадской плошчы Вашчыкоўскі сфатаграфаваўся каля сімвала гораду — помніка ваўку.
Пасля невялікага экскурсу па горадзе міністр наведаў ваўкавыскую сярэднюю школу № 8 з польскай мовай навучання, дзе вучні сустракалі высокага госця хлебам-соллю па-беларуску і польску.
Пасля прывітальнага слова польская моладзь выступіла перад міністрам з канцэртам.
Пры накіраванні да картэжу пан Вашчыкоўскі пагутарыў з мясцовымі палякамі, якія падарылі міністру здымкі з выглядам старога Ваўкавыска і пошты, дзе працаваў калісьці дзед. Міністр ветліва прыняў падарунак і ў знак падзякі сфатаграфаваўся з ваўкавычанамі і адбыў на мяжу.
Фота Natalie Demidova и Юрый Чупрэта
Наши Партнеры
Волковыск в старых фотографиях - коллекция старых фотографий города
baranovichi24.by - сайт города Барановичи: новости, расписание, погода
volkovysk.org - Новости региона и соседей: Волковыск, Беларусь, Россия