Старшыня аргкамітэта па стварэнні грамадскага аб`яднання „Камітэт падтрымкі прадпрымальніцтва „Салідарнасць” Мікалай Аўтуховіч распавёў, чаму Мінюст адмовіў у рэгістрацыі іх арганізацыі.
Нагадаем, што новы ўстаноўчы сход аб`яднання запланаваны на 31 кастрычніка.
Мікалай Аўтуховіч: Тое, што нас не зарэгістравалі, гэта ўсё даволі прадказальна. Адмаўляюць, бо баяцца. Я ведаю, што чыноўнікі тэлефанавалі на прадпрыемствы, пыталіся, ці працуюць там людзі, якія вырашылі ўступіць у “Салідарнасць”. Але, шчыра скажу, нейкіх запалохванняў не было. Мы адразу папярэдзілі, што калі нешта такое будзе адбывацца, то будзем рабіць аудыёзапісы і размяшчаць у Інтэрнэце. Але нас усё роўна не зарэгістравалі, бо знайшлі нейкія зусім дробязныя памылкі. Можна было патэлефанаваць і сказаць, каб выправілі тыя памылкі, але ж гэта, відаць, у планы ўладаў не ўваходзіла. 31 кастрычніка ў чарговы раз збярэмся на ўстаноўчы сход і выправім гэтыя памылкі, пасля чаго ізноў пададзім дакументы на рэгістрацыю.
РР: Пасля могуць ізноў знайсці нейкія памылкі…
Мікалай Аўтуховіч: Могуць, але няхай пакажуць свету сваю “лібералізацыю”. Цікава ж будзе ўсім паглядзець, як у краіне расквітнела дэмакратыя.
РР: Як зараз працуецца прадпрымальнікам у рэгіёнах, дзе вы нярэдка бываеце? Мікалай Аўтуховіч: На лепшае жыццё ў бліжэйшы час разлічваць не даводзіцца. Эканоміка не працуе, грошай у бюджэце няма. А дзе іх браць? Як заўсёды – у прадпрымальнікаў.
Наши Партнеры
Волковыск в старых фотографиях - коллекция старых фотографий города
baranovichi24.by - сайт города Барановичи: новости, расписание, погода
volkovysk.org - Новости региона и соседей: Волковыск, Беларусь, Россия