8 мая, у Дзень Перамогі ў Еўропе і Дзень памяці і пагаднення, прысвечаны памяці ахвяр Другой сусветнай вайны, у рэканструяваным мемарыяльным комплексе «Шавулічы” у Ваўкавыскім раёне адбыўся мітынг-рэквіем з удзелам грамадскасці, прадстаўнікоў улады, працоўных калектываў прадпрыемстваў і арганізацый, ветэранаў, навучэнцаў школ, духавенства.
Адкрыла мітынг намеснік старшыні Ваўкавыскага райвыканкама Таццяна Андрушкевіч. Перад прысутнічымі таксама выступілі старшыня Гарадзенскага абласнога аб’яднання прафзвязаў Рамуальд Юроўскі, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Алена Бераснева.
Выраблены і ўсталяваны больш 40 сымбалічных зрубаў спаленых хат, памятныя таблічкі, а таксама бронзавы звон вагай 62 кг, які ўсталявалі на адмысловым пастаменце. Мемарыяльны звон будзе нагадваць пра страшную трагедыю, якая адбылася тут больш за 70 год таму.
На рэканструкцыю мемарыяла сабрана больш 300 млн. рублёў. Апроч прафзвязных сродкаў і сродкаў раённай ЖКГ, спонсарскую дапамогу на абнаўленне мемарыяла аказалі прадпрыемствы і арганізацыі Ваўкавышчыны.
Мемарыял размешчаны недалёка ад дарогі Ваўкавыск — Масты і можа быць занесены як аб’ект памяці ў турыстычныя маршруты.
Трагедыя разгулялася ў вёсцы Шавулічы 7 ліпеня 1943 года. Нямецкія салдаты і паліцаі абвінавацілі жыхароў у дапамозе партызанам. Раніцай акупанты атачылі вёску, жыхароў выгналі з хат і сагналі ў цэнтр вёскі. Тут падзялілі мужчын і жанчын і зачынілі ў адрынах. Некаторым загадалі капаць глыбокі роў. Расстралялі ўсіх па спісах, уключаючы жыхароў навакольных сяліб — загінулі 336 чалавек, з іх 120 дзяцей. Усе хаты з прыбудовамі (больш 40 вясковых хат і сялібы) былі спалены. Вёска пасля вайны не адрадзілася. У 2013 г. да 70-годдзя трагедыі былі ўсталяваны новыя гранітныя пліты з імёнамі нявінна расстраляных мясцовых жыхароў, пасаджана Алея памяці.
Фота Ромик Корсак
Наши Партнеры
Волковыск в старых фотографиях - коллекция старых фотографий города
baranovichi24.by - сайт города Барановичи: новости, расписание, погода
volkovysk.org - Новости региона и соседей: Волковыск, Беларусь, Россия