У вёсках Лунна, Мінявічы і Падабраны Мастоўскага раёна ўшанавалі памяць беларускага паэта Міхася Явара. У рамках урачыстасцяў у гонар 110 гадавіны нараджэння паэта адбыліся літаратурныя чытанні, ускладанне кветак на магіле паэта і святочны бардаўскі канцэрт на беразе Нёмана ў вёсцы Мінявічы дзе жыў і пісаў Міхась Явар.
Ушанаваць памяць паэта – патрыёта прыехалі госці з Мінску, Горадні, Зэльвы, Мастоў і Слоніму. Мерапрыемства прымеркаванае да 110 угодкаў нараджэння заходнебеларускага паэта было арганізавана актывістамі грамадскай ініцыятывы «За Еўрапейскую Мастоўшчыну» і прадстаўнікамі Рух “За Свабоду” у рамках кампаніі «Грамадзянская Гарадзеншчына».
У вёсцы Мінявічы на магіле 40 удзельнікам паўстання 1863 года ім Кастуся Каліноўскага ў гонар 150 гадавіны паўстання былі ўскладзены кветкі і запалены знічы.
-“Вялікае значэнне творчасці Міхася Явара ўжо ў тым, што ягоныя творы ў змрочныя для Беларусі трыццатыя гады вучылі любіць Бацькаўшчыну…” – лічыць Алесь Белакоз.
Адзін з арганізатараў мерапрыемства Алег Пронскі зазначыў “Важна памятаць нашых герояў, і тых якія змагаліся за беларускую справу ў далёкім 1863 годзе і тых якія пісалі патрыятычныя вершы як Міхась Явар у змрочныя для Заходняй Беларусі 30 гады мінулага стагоддзя.Таму мы штогод ушаноўваем памяць беларускіх патрыётаў, тут на зямлі дзе яны змагаліся за будучую беларускую дзяржаву, тут дзе яны пісалі свае вершы якімі натхнялі сваіх суайчыннікаў любіць і шанаваць Бацькаўшчыну”.
Угодкі ўшанавання памяці Міхася Явара сталі ўжо традыцыйнымі на Мастоўшчыне. Гадавіну пачалі адзначаць ў 2008 годзе грамадскасцю Мастоўшчыны з ініцыятывы заслужанага дзеяча культуры Беларусі, заснавальніка Гудзевіцкага дзяржаўнага літаратурна-этнаграфічнага музея Алеся Белакоза.
Прэс –служба ГІ “За Еўрапейскую Мастоўшчыну”
Наши Партнеры
Волковыск в старых фотографиях - коллекция старых фотографий города
baranovichi24.by - сайт города Барановичи: новости, расписание, погода
volkovysk.org - Новости региона и соседей: Волковыск, Беларусь, Россия