Усяго ў Гарадзенскай вобласці 279 помнікаў героям і ахвярам Вялікай айчыннай вайны, якія патрабуюць рамонту. Пра гэта паведаміў спецыяліст галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гарадзенскага аблвыканкама Іван Калбаска.

— Так,.. неабходна капітальна адрамантаваць… у Ваўкавыскім раёне — мемарыяльныя комплексы «Шаўлічы» і «Парахаўня» …і многія іншыя.

Усяго на тэрыторыі вобласці знаходзіцца 1178 формаў ушанавання, з іх 717 воінскіх пахаванняў. У 2013 годзе з розных крыніц фінансавання на падтрыманне такiх аб»ектаў у належным стане было выдаткавана больш за 2 млрд рублёў.

Іван Калбаска паведаміў таксама, што на сайтах усіх райвыканкамаў у 2014 годзе будуць створаны спецыяльныя раздзелы, якія змяшчаюць інфармацыю аб воінскіх пахаваннях і загінулых воінах-земляках.

Застаецца пачакаць, калі з’явіцца адмысловы раздзел на сайце Ваўкавыскага райвыканкама.