25 снежня тэлеканал ОНТ пакажа фінал Нацыянальнага тэлевізійнага конкурсу аматарскіх музычных калектываў мастацкай самадзейнасці «Песні маёй краiны».

У праекце прынялі ўдзел 42 ансамбля з розных куткоў краіны. Пераможцу вызначыце вы, тэлегледачы, падчас галасавання ў прамым эфіры шляхам інтэрактыўнага галасавання 25 снежня. Прафесійнае журы на чале з Анатолем Ярмоленкам свой ​​выбар ужо зрабіла.У фінале мы ўбачым 11 калектываў. Сярод іх народны ансамбль беларускай песні “Медуніца” Ваўкавыскага РДК. Пажадаем землякам удачы!

medunitsa