Кампанія “Народны рэферэндум” 2 кастрычніка, у дзень адкрыцця восеньскай сесіі Палаты прадстаўнікоў, пабывала ў парламенце.
Парламентарыям былі перададзены першыя сабраныя 50 тысяч подпісаў грамадзян Беларусі ў падтрымку пытанняў прапанаванага рэферэндуму. Мы ўважаем гэта за народны іспыт для дэпутатаў: парламент як суб’ект ініцыявання правядзення рэспубліканскіх рэферэндумаў павінен разгледзіць гэтую прапанову дзясяткаў тысячаў беларусаў на сваіх пленарных пасяджэннях.
Нагадаем, гэтыя пытанні тычацца адукацыі, аховы здароўя, рэальнага забеспячэння замацаванага ў Канстытуцыі імкнення Рэспублікі Беларусь да нейтралітэту, сапраўды дзейснага і дэмакратычнага мясцовага самакіравання, эканамічнай інтэграцыі з Еўрасаюзам і механізму прыватызацыі.
Актывісты “Народнага рэферэндуму”, які ініцыявалі Рух “За свабоду”, кампанія “Гавары праўду”, Партыя БНФ і падтрымалі БСДП (Грамада) і аргкамітэта па стварэнні Партыі свабоды і прагрэсу, пазнаёмілі з ідэяй рэферэндуму прыблізна 230 тысяч грамадзян. 50 тысяч беларусаў паставілі свае подпісы ў падтрымку парадку дня “Народнага рэферэндуму”.
Подпісы суправодзіць ліст да кожнага парламентарыя. Мы заклікаем іх скарыстацца законнымі паўнамоцтвамі дэпутата Палаты прадстаўнікоў, каб голас грамадзянаў, якія падтрымалі ініцыятыву правядзення рэспубліканскага рэферэндуму, быў пачуты заканадаўчым органам улады.
Мы ўжо сустрэліся з дзясяткам дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў і прэзентавалі ім рэферэндумную ініцыятыву, падтрыманую ў тым ліку і іхнімі выбарцамі. Цягам восеньскай сесіі ніжняй палаты парламента мы плануем асабіста сустрэцца з кожным дэпутатам, каб падрабязней распавесці пра сутнасць пытанняў “Народнага рэферэндуму” і высветліць іх рэакцыю на волю народа. Мы шукаем тых сярод іх, хто скажа “Так!”.
Апрача размоваў з дэпутатамі, мы будзем працягнем правядзенне грамадскіх слуханняў, прысвечаных праблематцы пытанняў “Народнага рэферэндуму”. Ужо адбыліся слуханні па рэформе адукацыі, у верасні-кастрычніку дыскутуюцца пытанні, як зрабіць больш якаснай і даступнай медычнае абслугоўванне. Наперадзе – грамадскія слуханні па перспектывах развіцця стасункаў з Еўрасаюзам.
Па выніках слуханняў будуць складацца рэкамендацыі па зменах у той альбо іншай галіне. Гэтыя прапановы мы перададзім кіраўнікам профільных ведамстваў.
Сабраныя 50 тысяч подпісаў у падтрымку “Народнага рэферэндуму” – толькі пачатак. Мы лічым, што нам удасца дасягнуць планкі ў паўмільёна сабраных подпісаў, бо відавочна, што беларускі народ хоча пераменаў у краіне.
Паводле вынікаў вераснёўскага апытання НІСЭПД, самым прымальным праектам апазіцыі застаецца “Народны рэферэндум”: калі б яго правядзенне залежыла асабіста ад рэспандэнтаў, то за яго і мірныя перамены выказаліся б 45,2%, супраць – 36%.
Наши Партнеры
Волковыск в старых фотографиях - коллекция старых фотографий города
baranovichi24.by - сайт города Барановичи: новости, расписание, погода
volkovysk.org - Новости региона и соседей: Волковыск, Беларусь, Россия