Адразу на шэрагу участкаў Каліноўскай 108 выбарчай акругі былі зафіксаваныя т.зв. «каруселі»: групы людзей пераходзяць ад участку да ўчастку і незаконна на іх галасуюць.

Назіральнікі ад Руху «За Свабоду» ў межах кампаніі «Права выбару» сфатаграфавалі на некалькіх участкаў адных і тых жа людзей, якія там галасавалі.

«Так званая «карусель» — гэта правераныя метады фальсіфікацыяў, — пракаментаваў падзеі кандыдат у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў ад Руху „За Свабоду“ па 108 Каліноўскай акрузе Юрась Губарэвіч. — На некалькіх участках выкарыстоўваюць адных і тых жа людзей для падстаўнога галасавання. Гэта грубейшае парушэнне».

 

Па ягоных словах, бюлетэні ад «карусельшчыкаў» ідуць на карысць праўладнаму кандыдату і накручваюць яўку для камісіі.

Раней назіральнікі «Права выбару» адзначалі, што колькасць выбаршчыкаў па іх падліках на некаторых участках не супадае з выніковым штодзенным пратаколам (па дадзеных камісіі, галасуюць больш выбаршчыкаў). Гэта значыць, што камісіі рыхтуюцца да магчымых укідаў бюлетэняў, якія зоймуць месца «віртуальных» выбаршчыкаў, якіх фігуруюць у пратаколе, але не былі на ўчастку.

karusel0

karusel2

karusel15