Савет Міністраў зацвердзіў тарыфы на некаторыя віды жыллёва-камунальных паслугаў, якія пачнуць дзейнічаць з 1 студзеня 2017 году.
Пра гэта паведамляе прэс-служба беларускага ўраду.
Паводле дакумэнту, цана цеплавой энэргіі будзе павялічаная на 17% — да 15,6098 рублёў за 1 Гкал.
Гэтак жа вырасьце для насельніцтва цана на прыродны газ у ацяпляльны пэрыяд.
Вырасьце таксама тарыф электраэнэргіі на працу ліфтаў да 47капеек з аднаго жыхара (цяпер 26 капеек).
Падаражэе і тэхнічнае абслугоўваньне ліфта: налета тарыф складзе ня больш за 1,33 рубля з аднаго жыхара ў месяц (сёлета — 1,2 рубля).
Цана электраэнергіі не павялічыцца.
«Выплаты насельніцтва, разьлічаныя паводле тарыфаў (цэнаў), якія субсыдуюцца дзяржаваю, гранічныя памеры выдаткаў і памеры кампэнсацыі жыльлёва-камунальных паслугаў насельніцтвам, прадугледжаныя пастановаю, будуць падвышаныя ў памеры, эквівалентным 5 далярам у разьліку на сямʼю з трох чалавек, якая жыве ў двухпакаёвай кватэры агульнай плошчай 48 м², пры нарматыўным спажываньні ЖКП», — паведамляе Міністэрства антыманапольнага рэгуляваньня і гандлю.
На пачатку 2016 году міністар эканомікі Беларусі заявіў, што пакрыцьцё тарыфаў на ЖКП насельніцтвам плянуецца ажыцьцявіць у тры этапы: канец 2016 году — выхад на 50% кампэнсацыі выдаткаў, канец 2017 году — на 75%, да канца 2018 году — на 100%.
Сярод іншага Міністэрству антыманапольнага рэгулявання і гандлю даручана ўзгадніць з аблвыканкамамі і Менгарвыканкамам тарыфы на водазабеспячэнне, якія субсыдуюцца дзяржавай — ня больш за 0,5301 рубля за 1 м³ (цяпер 0,279 рубля), паведамляе Радыё Свабода.
Наши Партнеры
Волковыск в старых фотографиях - коллекция старых фотографий города
baranovichi24.by - сайт города Барановичи: новости, расписание, погода
volkovysk.org - Новости региона и соседей: Волковыск, Беларусь, Россия