У канцы лютага і пачатку сакавіка адбудуцца чарговыя турніры аматараў хакея «Залатая шайба» сярод школьнікаў 2002 і 2000 года нараджэння. Прыемна, што дзякуючы дапамозе ААТ «Краснасельскбудматэрыялы» (шчыра ім удзячны), гасціннасці кіраўніцтва і супрацоўнікаў лядовай арэны ў Пружанах (якія заўсёды ідуць насустрач) нашы дзеці атрымалі магчымасць у нармальных умовах пагуляць у хакей.
Так і хочацца напісаць, што турнір павінен быў вызначыць лепшых, якіх уключаць у лік зборных раёна. Не напішу, таму што сёння бярэм усіх, хто хоча (нават калі падае пры кожным кантакце з шайбай). Сучасны сярэднестатыстычны падлетак адмаўляецца нават ехаць туды, дзе яго будуць бясплатна карміць, вадзіць па тэатрах і музеях, вазіць па «Залатому кальцу Гомельшчыны» і здымаць на тэлебачанні (нашай камандзе нехапала толькі аднаго рэлігійна-выхаванага школьніка, аднак нават звароты да святара ў Ваўкавыск, кіраўнікоў нядзельных школаў не дапамаглі). І вялікі дзякуй Дзямешчыку Анатолю Восіпавічу і Пайлаку Дзмітрыю Дзмітрыевічу, якія здольны прывабіць дзяцей (асабіста я люблю працаваць з вучнямі, што маюць моцную матывацыю).
Трэніровачная і гульнявая праграма была выканана (дзякуй бацькам, што выдаткавалі грошы на арэнду 2-х гадзін пляцоўкі ), прыкладны спіс каманды сфарміраваны. Хочацца, каб усе дзеці атрымалі карысны вопыт пераадолення саміх сябе, не атрымалі траўм. Добра, каб паўтарылі мінулагодні вынік. Плануецца яшчэ выезд у Вярэйкі на таварысцкую сустрэчу (каб толькі надвор’е і лёд былі належнага стану). Класна, што ў нас хакей, у адрозненне ад усіх суседніх раёнаў, акрамя Бераставіцкага, яшчэ жыве.
Наши Партнеры
Волковыск в старых фотографиях - коллекция старых фотографий города
baranovichi24.by - сайт города Барановичи: новости, расписание, погода
volkovysk.org - Новости региона и соседей: Волковыск, Беларусь, Россия