У Віленскім Палацы кіраўнікоў у снежні будзе паказаная партугальская опера пра Літву, напісаная 230 гадоў таму. Гэта будзе другая яе пастаноўка пасля таго як яе ў канцы XVIII ст. слухалі ў палацы караля Партугаліі.

«Опера была пастаўлена толькі ў канцы XVIII ст. у Партугаліі, у каралеўскім палацы ў Лісабоне, з нагоды дня нараджэння караля. З таго часу гэты твор не выконваўся, ён проста ляжаў у архіве. Мы вырашылі адрадзіць яго да жыцця», — сказала на прэс-канферэнцыі кіраўнік публічнай ўстановы Kultino Юратэ Чарняўскене.

Оперу «Эверард II — кароль Літвы» партугальскага палацавага кампазітара Жао дэ Соўа Карвальё ў мадрыдскім каралеўскім архіве выпадкова знайшоў кампазітар і дырыжор Алексіс Сарыяно.

Дзеянне оперы адбываецца не пазней чым у XVI ст. у Ваўкавыску.

Твор выконваецца на італьянскай мове, але гледачы змогуць бачыць пераклад.

ru.delfi.lt