З нагоды 70-ай гадавіны спаленьня вёскі Хатынь Нацыянальны архіў Беларусі разам з Беларускім фондам міру й Расейскім фондам “Гістарычная памяць” падрыхтавалі электроннуб базу дадзеных “Беларускія вёскі спаленыя падчас Вялікай Айчыннай вайны”.

База дадзеных пабудавана па алфавітным прынцыпе й складаецца з дзвюх частак: інфармацыйнай і ілюстрацыйнай. У ёй публікуюцца ўнікальныя матэрыялы: дадзеныя агентурнай выведкі, допыты сьведак, дакумэнты СС і інш.

У базу дадзеных увайшлі дадзеныя пра населеныя пункты, спаленыя нацыстамі ў 1941-1944 гадах. На дадзены момант у ёй можна знайсьці інфармацыю пра 5445 вёсак. Адрас бачыны — www.db.narb.by. Ёсць у базе і вёска Шаўлічы.

Праца па ўдакладненьні сьпісу, напаўненьня базы інфармацыяй працягваецца. Аўтары запрашаюць карыстальнікаў прыняць удзел у аднаўленьні трагічных старонак у гісторыі Беларусі.

radyjo.net