За заводам ДБАМ і офісам Будаўніча-мантажнага трэста №32 пачалося буйное будаўніцтва — здымаецца верхні слой глебы, робіцца планіроўка. На гэтым месцы да канца 2015 года плануецца пабудаваць прадпрыемства, якое будзе вырабляць кандытарскія вырабы.

ЗАТ «Смакоша» зарэгістравана ў Ваўкавыскам райвыканкаме, яму дадзена 3.2 га зямлі. На пляцы будзе пабудавана два вытворчых корпусы плошчай 3 000 кв. м., склады і адміністратыўны корпус. Плануемы аб’ём інвестыцый — 44 млрд. рублёў. Новы аб’ект дасць раёну каля 100 новых працоўных мест.

IMG_4437