Сёння ў адным са шпіталяў Варшавы памерла наша зямлячка, нараджэнка Ваўкавыска вядомая польская журналістка і пісьменніца Тэрэза ТАРАНЬСКА.

На працягу многіх гадоў была звязана з «Gazeta Wyborcza», у апошні час працавала ў тыднёвіку «Newsweek». Тараньска доўгі час змагалася з цяжкай хваробай і памерла праз дзень пасля свайго 69-годдзя, які быў учора. Яе кніга «Яны», якая змяшчае інтэрв’ю з былымі дысідэнтамі і камуністычнымі чыноўнікамі аб іх ацэнцы дасягненняў сацыялізму ў Польшчы, раіцца да абавязковага прачытання кожнаму, хто хоча зразумець сутнасць таталітарызму.

2343234

Светлая памяць…

Фота: rmf24.pl