18 верасня 2016 года ў парафіі святога Станіслава Косткі ў Ваўкавыску адбыліся дзве значныя падзеі: парафіяльны фэст і сустрэча дзяцей і моладзі.

На свята былі запрошаны дзеці і моладзь з усіх парафій Ваўкавыску, а таксама з розных мястэчак Ваўкавышчыны.

Падчас спаткання моладзь прадставіла прэзентацыю пра жыццё святога Станіслава Косткі.

Пасля прэзентацыі гурт “Небасхіл” разам з дзеткамі, моладдзю і дарослымі праслаўлялі Бога спевам.

Падчас свята адбылася ўрачыстая Святая Імша і эўхарыстычная працэсія. Пасля для дзяцей і моладзі быў арганізаваны пікнік з пачастункамі, спевамі, танцамі і конкурсамі.

9aa91352e792f145830c61b99571c730_xl

a5-693v1o_pw

e70piqbfqpo

lyc6z94iaj8

wejqr0jf_ry

Фота sdb.by