Урачыстай працэсіяй па вуліцах гарадскога пасёлка адзначылі 7 чэрвеня ўрачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста вернікі Росі.
У гэты дзень мы складаем падзяку Езусу за дар Найсвяцейшага Сакрамэнту, у якім Ён сам прабывае для кожнага з нас, і ўшаноўваем найбольшую таямніцу веры, якой з’яўляецца Эўхарыстыя — рэальная прысутнасць Хрыста ў хлебе і віне. Гэтую ўрачыстасць называюць яшчэ святам Божага Цела, яна адзначаецца ў чацвер пасля Найсвяцейшай Троіцы, таму што менавіта ў чацвер Хрыстос устанавіў сакрамэнт Эўхарыстыі (у Вялікі чацвер).
Важным элементам свята з’яўляецца працэсія Божага Цела, якая адбываецца ў гэты дзень. Праходзіць яна звычайна па вуліцах населенага пункта і затрымліваецца каля чатырох алтароў, дзе чытаюцца фрагменты Евангелля.
Працэсія называецца эўхарыстычнай, таму што святар нясе Найсвяцейшы Сакрамэнт – Цела Хрыста. Удзел у працэсіі дае магчымасць вернікам падзякаваць Богу за ўсе дары, атрыманыя ад Яго.
Фотаздымкі прадстаўлены Юрыем Чупрэтам
Наши Партнеры
Волковыск в старых фотографиях - коллекция старых фотографий города
baranovichi24.by - сайт города Барановичи: новости, расписание, погода
volkovysk.org - Новости региона и соседей: Волковыск, Беларусь, Россия