Актавая зала сярэдняй школы № 7 г. Ваўкавыска сёння ператварылася ў вялікі навучальны клас. Менавіта там прайшоў урок сацыяльна-адукацыйнага праекта «Чытаем па-беларуску з velcom». Роля настаўніка для вучняў 2-3 класаў ідэальна падышла самаму вядомаму «дылетанту» і вандроўніку Беларусі Юрыю Жыгамонту.
Спецыяльныя заняткі прайшлі ў забаўляльнай форме. Юрый Уладзіміравіч чытаў вершы, загадваў загадкі, распавядаў займальныя гісторыі, праводзіў конкурсы, прадстаўляў часопісы «Буся» і «Вясёлка». Атмасфера была нязмушанай, дзеці адчувалі сябе непасрэднымі ўдзельнікамі мерапрыемства. Чаго толькі не было – і смех, і слёзы крыўды за забыты вершык на беларускай мове.
Мэта праекта, нягледзячы на знешнюю, як можа паказацца, звычайнасць, агромністай важнасці – развіваць цікавасць да беларускай мовы i культуры, папулярызаваць чытанне па-беларуску.
Праект «Чытаем па-беларуску з velcom» пачаўся ў Мінску ў кастрычніку 2015 года і прайшоў ў больш чым 30 установах адукацыі, у тым ліку ў 2 дадатковых школах з асаблівасцямі развіцця. Увесну 2016 года праект выйшаў на рэспубліканскі узровень, таму што арганізатары атрымалі мноства пісем з просьбамі правесці падобныя ўрокі ў рэгіёнах краіны. У займальных занятках прынялі ўдзел ужо больш за 11 000 школьнікаў. Як чакаецца, у агульнай колькасці 150 школ і 20 000 вучняў па ўсёй Беларусі прымуць удзел у сацыяльнай адукацыйнай ініцыятыве «Чытаем па-беларуску з velcom».
На развітанне з «дылетантам» вучні зрабілі агульны фатаздымак.
Наши Партнеры
Волковыск в старых фотографиях - коллекция старых фотографий города
baranovichi24.by - сайт города Барановичи: новости, расписание, погода
volkovysk.org - Новости региона и соседей: Волковыск, Беларусь, Россия