Калегія Гарадзенскага абласнога суда працягнула яшчэ на паўгода прэвентыўны нагляд над былым палітычным вязням, ваўкавыскім прадпрымальнікам Мікалаем Аўтуховічам.
У судзе сёння разглядалася касацыйная скарга Аўтуховіча, працэс цягнуўся каля 15 хвілін, аднак людзі, якія прыйшлі, мусілі чакаць разгляду амаль чатыры гадзіны.
Мікалай Аўтуховіч падаваў скаргу на рашэнне Ваўкавыскага суда, які без яго прысутнасці ў пачатку жніўня падоўжыў прэвентыўны нагляд яшчэ на паўгода. Аднак судовая калегія і пракурор вырашылі пакінуць у сіле рашэнне Ваўкавыскага суда.
Мікалай Аўтуховіч пракаментаваў рашэнне абласнога суда наступным чынам:
Усё было зроблена па камандзе, бо калі глядзіш у вочы, то бачна чалавека, ён адразу апускае вочы, атрымліваецца, што чалавек вінаваты, атрымліваюся вінаваты. Хай яшчэ паўгода мяне абараняюць.
Былы адвакат Тамара Сідарэнка:
Няма пратакола, менавіта канкрэтнага судовага пасяджэння, неяк ніхто з суддзяў нават не ўскалыхнуўся. Пракурор, які сказала, што яна выслухала довады нашых бакоў, хоча іх ацаніць, але гэтаму факту ацэнкі не паследвала.
Мікалай Аўтуховіч лічыць, што гэты суд быў праверкай беларускай судовай сістэмы, менавіта пра гэта былы палітвязень напісаў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку.
Нагадаем, прадпрымальнік і былы палітвязень прасіў адмяніць пастанову суда Ваўкавыскага раёна, які працягнуў прэвентыўны нагляд над ім на паўгода. Суд праходзіў без прысутнасці Аўтуховіча, які не змог ні заявіць хадайніцтвы, ні даць тлумачэнняў у справе, ні задаць пытанні прадстаўніку упраўлення выканання пакаранняў.
Наши Партнеры
Волковыск в старых фотографиях - коллекция старых фотографий города
baranovichi24.by - сайт города Барановичи: новости, расписание, погода
volkovysk.org - Новости региона и соседей: Волковыск, Беларусь, Россия