Чаму беларускія грамадзяне, якія едуць у Польшчу на дзень, павінны мець пры перасячэнні мяжы суму эквівалентную 500 злотым?
Патлумачыў прадстаўнік Польскай памежнай службы ў Кузніцы Рафал Вольскі: — У сувязі з выхадам новага палажэння пра замежнікаў трэба было выдаць фінансавы акт, які б адрэгуляваў пытанне колькасці грошай, якую мае замежнік пры перасячэнні мяжы, тое распараджэнне прадбачыць 300 злотых для ўезда ў Польшчу. Дадаткова грамадзяне Беларусі абавязаны мець 200 злотых, або зваротны білет, або 200 злотых для набыцця зваротнага білета ў краіну, дзе той жыве. Гэта распараджэнне міністра замежных спраў пра вызначэнне колькасці фінансавых сродкаў.
Паводле рашэння міністра замежных спраў Польшчы, такія патрабаванні аднолькавыя для ўсіх катэгорый грамадзян. Яшчэ зусім нядаўна сума, якую маглі запатрабаваць пры перасячэнні мяжы, складала 300 польскіх злотых.
Фота gazeta.pl
Наши Партнеры
Волковыск в старых фотографиях - коллекция старых фотографий города
baranovichi24.by - сайт города Барановичи: новости, расписание, погода
volkovysk.org - Новости региона и соседей: Волковыск, Беларусь, Россия