Увесь год каманда Краснаселькага чакала наступлення маразоў. Аднак надвор’е пакуль што не дазваляе распачаць трэніровачны сезон: на возеры Баклаха (традыцыйнай нашай пляцоўцы) намешаны лёд, вада і снег.

Хакейная каробка пабудавана ў Вярэйках, каток заліваецца ў Росі. Прабачце, але ж ужо два гады на раённых спаборніцтвах выступаюць хлопцы з Краснасельска, і калі надвор’е не зменіцца, дзе ім трэніравацца?

Ніхто не збіраецца нас вывозіць у лядовыя палацы (як гэта робіцца ў іншых раёнах). Нават на таварыскі турнір у Бераставіцу (куды нас запрасілі) прыйдзецца дабірацца сваім ходам.

Таксама не набыта лавушка для варатара (зноў хадзіць папрашайнічаць у іншых каманд?).

Таксама няма жадання ў новага пакалення моладзі далучацца да нашага руху (аснова каманды 1996-1997 года нараджэння, большасць ужо студэнты, якія могуць сабрацца толькі ў суботу і нядзелю). Няўжо на ўвесь Ваўкавыскі раён, акрамя нас (8 чалавек), сёння не знойдзецца бацькоў (якія купілі б свайму дзіця клюшку) і хлопца, які прыйдзе да нас на трэніроўку?

За апошнія два гады ў Краснасельскім з’явілася КАМАНДА. Аднак там і сёння для яе развіцця не стварылі ні каробкі, ні катка. Ну, калі Ваўкавыску хакей не патрэбны, мы проста кажам Дзякуй, за гэтыя два гады.

 34543