Некалькі тыдняў таму ў беларускіх СМІ з’явілася інфармацыя пра прымусовую падпіску на дзяржаўныя выданні, арганізаванай Лідскім райвыканкамам.
У лісце намеснік старшыні выканкама звяртаў увагу кіраўнікоў прадпрыемстваў «на неабходнасць прыняцця мер па правядзенні падпісной кампаніі на 4 квартал на выданні «Советская Белоруссия», «Рэспубліка», «Звязда», «Гродзенская праўда», «Лідская газета» і іншыя… » Колькасць выпісаных выданняў павінна складаць не менш за 50 % ад колькасці працаўнікоў прадпрыемства, — адзначалася ў дакуменце, што трапіў у прэсу.
Звычайна ў падобных выпадках чыноўнікі абвяргаюць факты сваёй падпісной актыўнасці. Аднак старшыня Лідскага райвыканкама Міхаіл Карповіч у адказ на зварот прэс-сакратара ГА “БАЖ” Барыса Гарэцкага не стаў адмаўляць удзелу чыноўнікаў у справе падпісной кампаніі. Міхаіл Карповіч тлумачыць неабходнасць арганізацый падпісвацца на дзяржаўныя выданні наступным чынам:
— У сувязі з тым, што інфармацыя па пытаннях правядзення адзіных дзён інфармавання насельніцтва да чальцоў інфармацыйна-прапагандысцкіх груп публікуецца ў сродках масавай інфармацыі, а грамадзяне працягваюць уздымаць адны і тыя ж пытанні, якія неаднаразова асвятляліся ў рэспубліканскіх, абласных і раённых выданнях, Лідскі раённы выканаўчы камітэт звярнуў увагу кіраўнікоў на неабходнасць актывізацыі падпісной кампаніі у працоўных калектывах.
Арганізацыя падпісной кампаніі спрыяе правядзенню інфармацыйнай работы з насельніцтвам на больш высокім узроўні, — гаворыцца ў адказе.
ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” неаднаразова звяртала ўвагу на тое, што падпісныя дырэктывы чыноўнікаў істотна парушаюць роўнасць умоў працы дзяржаўных і недзяржаўных СМІ ў Беларусі.
Да таго ж шэраг недзяржаўных выданняў па-ранейшаму не ўключаныя ў падпісны каталог РУП “Белпошта”, куды неаднаразова спрабавалі трапіць, але атрымлівалі адмовы.
Наши Партнеры
Волковыск в старых фотографиях - коллекция старых фотографий города
baranovichi24.by - сайт города Барановичи: новости, расписание, погода
volkovysk.org - Новости региона и соседей: Волковыск, Беларусь, Россия